пунктуа́цыя, -і, ж.

Вучэнне аб сістэме знакаў прыпынку і правілах іх выкарыстання ў пісьмовым тэксце.

Засвоіць пунктуацыю.

|| прым. пунктуацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пунктуа́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пунктуа́цыя
Р. пунктуа́цыі
Д. пунктуа́цыі
В. пунктуа́цыю
Т. пунктуа́цыяй
пунктуа́цыяю
М. пунктуа́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пунктуа́цыя ж., грам. пунктуа́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пунктуа́цыя, ‑і, ж.

Сістэма расстаноўкі знакаў прыпынку. Правілы пунктуацыі. Засвоіць пунктуацыю. // Уст. Знакі прыпынку.

[Ад лап. punctum — кропка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пунктуацыя 8/628, гл. Знакі прыпынку

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПУНКТУА́ЦЫЯ (позналац. punctuatio ад лац. punctum кропка),

1) сістэма знакаў прыпынку і правіл іх выкарыстання; пастаноўка знакаў прыпынку ў тэксце.

2) Практычная лінгвістычная дысцыпліна, якая вывучае асновы (прынцыпы) пастаноўкі знакаў прыпынку, іх фарміраванне і развіццё.

Знакі прыпынку паказваюць на сэнсавыя адносіны паміж часткамі выказвання, дапамагаюць правільна чытаць і разумець пісьмовы тэкст. Пастаноўка знакаў прыпынку заснавана на сэнсавым, структурна-грамат. (сінтакс.) і інтанацыйным прынцыпах, якія звычайна сумяшчаюцца з перавагай сэнсавага. Так. пастаноўка паміж ч. бяззлучнікавага сказа коскі або працяжніка ці двукроп’я поўнасцю залежыць ад семантыкі сказа, тых сэнсавых адносін, што ўстанаўліваюцца паміж яго часткамі. У сказе «У гэтым годзе добра родзіць: дождж і сонца ў госці ходзяць» (Я.​Пушча) двукроп’ем абазначаны прычынна-выніковыя адносіны паміж ч. бяззлучнікавага складанага сказа з паказаннем на прычыну ў 2-й яго частцы; «У гэтым годзе добра родзіць, дождж і сонца ў госці ходзяць» — коска паказвае пералічэнне. Пры рознай П. гэты сказ па-рознаму чытаецца і чуецца: двукроп’е як знак большай выяўленчай сілы абазначае працяглую паўзу. Аднак у любым выпадку знак прыпынку паказвае на сінтакс. структуру сказа, аддзяляе (выдзяляе) яго часткі. Нарматыўнасць П., аднолькавае разуменне знакаў прыпынку мае вял. сац. значэнне: садзейнічае лепшым зносінам паміж тым, хто піша, і тым, хто чытае.

Літ.:

Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1980;

Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. 3 выд. Мн., 1982. Клюсаў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі Б.м., 1993.

П.​У.​Сцяцко.

т. 13, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пунктуа́цыя ж. грам. Interpunktión f -, -en, Zéichensetzung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пунктуа́цыя

(п.-лац. punctuatio, ад лац. punctum = кропка)

сістэма правіл расстаноўкі знакаў прыпынку, а таксама лінгвістычная дысцыпліна, якая вывучае прынцыпы расстаноўкі знакаў прыпынку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пунктуа́ция грам. пунктуа́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

punctuation [ˌpʌŋktʃuˈeɪʃn] n. ling. пунктуа́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)