пу́льсавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пу́льсавы пу́льсавая пу́льсавае пу́льсавыя
Р. пу́льсавага пу́льсавай
пу́льсавае
пу́льсавага пу́льсавых
Д. пу́льсаваму пу́льсавай пу́льсаваму пу́льсавым
В. пу́льсавы (неадуш.)
пу́льсавага (адуш.)
пу́льсавую пу́льсавае пу́льсавыя (неадуш.)
пу́льсавых (адуш.)
Т. пу́льсавым пу́льсавай
пу́льсаваю
пу́льсавым пу́льсавымі
М. пу́льсавым пу́льсавай пу́льсавым пу́льсавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пу́льсавы пу́льсовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́льсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пульсу. Пульсавыя ўдары. Пульсавы ціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульс, -у, м.

1. Рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца дзейнасцю сэрца.

Намацаць п.

2. перан., чаго. Тэмп жыцця, руху чаго-н.

П. грамадскага жыцця.

|| прым. пу́льсавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пульсовый пу́льсавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРЫВЯНЫ́ ЦІСК,

ціск крыві ў сасудзістай сістэме; інтэгральны паказчык стану кровазвароту, абумоўлены нагнятальнай здольнасцю сэрца, супраціўленнем сасудаў, гідрастатычнымі сіламі.

К.ц. бывае артэрыяльны, вянозны, капілярны. Артэрыяльны ціск павялічваецца пры скарачэнні (сістале) сэрца (макс., сісталічны ціск 115—125 мм рт. сл.), зніжаецца пры расслабленні (дыястале) сэрца (мін., дыясталічны ціск (70—80 мм рт. сл.). Розніца паміж імі — пульсавы ціск. Вянозны ціск у перыферычных венах 60—100 мм вадзянога слупка. З узростам К.ц. павышаецца. Існуюць прамыя (крывавыя) і непрамыя (бяскроўныя) метады вымярэння К.ц. Артэрыяльны ціск вымяраюць непрамым метадам на плечавой артэрыі сфігмаманометрамі, вянозны — прамым метадам, з увядзеннем у вену іголкі, якая злучана з манометрам. Пра парушэнні К.ц. гл. Гіпатанія, Гіпертанія, Гіпертанічная хвароба.

Літ.:

Аринчин Н.И. Комплексное изучение сердечно-сосудистой системы. Мн., 1961;

Парин В.В., Меерсон Ф.З. Очерки клинической физиологии кровообращения. 2 изд. М., 1965.

А.​У.​Чантурыя.

т. 8, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)