пу́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пу́лька пу́лькі
Р. пу́лькі пу́лек
Д. пу́льцы пу́лькам
В. пу́льку пу́лькі
Т. пу́лькай
пу́лькаю
пу́лькамі
М. пу́льцы пу́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

пу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Партыя гульні ў прэферанс, а таксама графа на аркушы для запісу вынікаў гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́лька ж., карт. пу́лька

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́лькаII карт. пу́лька, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́лькаI уменьш. ку́лька, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Партыя гульні ў карты (прэферанс, вінт і пад.), а таксама асобая графа для запісу вынікаў гульні. Запісаць у пульку. □ [Глеб:] — Яны такія, гэтыя прэферансісты, як пачнуць пульку, дык і праз суткі могуць не скончыць. Васілёнак.

[Ад фр. poule — стаўка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́лька ж карт Krtenpartie f -, -¦en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пу́лька

(ад фр. poule = стаўка)

партыя гульні ў карты (прэферанс, вінт і інш ), а таксама графа для запісу вынікаў гульні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Пу́лька ’партыя гульні ў карты’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пу́лька ’тс’, што з франц. poule ’агульная сума ставак, складаючых банк у азартнай гульні’, параўн. польск. pula ’тс’; першапачаткова франц. poule ’курыца’, дакладней ’курыца на яйках’, дзе кожнае яйка атаясамліваецца са стаўкай; параўн. Фасмер, 3, 405; Банькоўскі 2, 965.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pula

ж. карц. кон; пулька;

pula finalowa спарт. фіналісты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)