Пузырковая камера 8/626; 11/447

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПУЗЫРКО́ВАЯ КА́МЕРА,

прылада для рэгістрацыі слядоў (трэкаў) зараджаных часціц высокіх энергій. Прынцып дзеяння заснаваны на закіпанні перагрэтай вадкасці ў наваколлі траекторыі часціцы. Выкарыстоўваецца для рэгістрацыі актаў узаемадзеяння часціц з ядрамі вадкасці або па прадуктах іх распаду на інш. часціцы. Вынайдзена амер. вучоным Д.​Глезерам (1952).

Для вымярэння імпульсаў зараджаных часціц П.к. змяшчаюць у магн. поле. Пераграванне вадкасці ажыццяўляецца хуткім змяншэннем ціску ад пачатковага (раўнаважнага) значэння. Пры праходжанні зараджанай часціцы праз такую вадкасць уздоўж яе следу ўтвараюцца «зародкавыя» цэнтры кіпення.

Рабочая вадкасць П.к. — вадарод, у т. л. ў сумесі з неонам, прапан, фрэон, ксенон і інш.

Узаемадзеянне К-мезона ў вадкавадароднай пузырковай камеры з пратонамі, у выніку якога нараджаюцца часціцы Σ​+, K​+, π​+, π​, K​0, якія распадаюцца на π​+- і π​-мезоны.

т. 13, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пузырько́вый пузырко́вы;

пузырько́вая ка́мера физ. пузырко́вая ка́мера.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пузырко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пузырко́вы пузырко́вая пузырко́вае пузырко́выя
Р. пузырко́вага пузырко́вай
пузырко́вае
пузырко́вага пузырко́вых
Д. пузырко́ваму пузырко́вай пузырко́ваму пузырко́вым
В. пузырко́вы (неадуш.)
пузырко́вага (адуш.)
пузырко́вую пузырко́вае пузырко́выя (неадуш.)
пузырко́вых (адуш.)
Т. пузырко́вым пузырко́вай
пузырко́ваю
пузырко́вым пузырко́вымі
М. пузырко́вым пузырко́вай пузырко́вым пузырко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паве́трана-пузырко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паве́трана-пузырко́вы паве́трана-пузырко́вая паве́трана-пузырко́вае паве́трана-пузырко́выя
Р. паве́трана-пузырко́вага паве́трана-пузырко́вай
паве́трана-пузырко́вае
паве́трана-пузырко́вага паве́трана-пузырко́вых
Д. паве́трана-пузырко́ваму паве́трана-пузырко́вай паве́трана-пузырко́ваму паве́трана-пузырко́вым
В. паве́трана-пузырко́вы (неадуш.)
паве́трана-пузырко́вага (адуш.)
паве́трана-пузырко́вую паве́трана-пузырко́вае паве́трана-пузырко́выя (неадуш.)
паве́трана-пузырко́вых (адуш.)
Т. паве́трана-пузырко́вым паве́трана-пузырко́вай
паве́трана-пузырко́ваю
паве́трана-пузырко́вым паве́трана-пузырко́вымі
М. паве́трана-пузырко́вым паве́трана-пузырко́вай паве́трана-пузырко́вым паве́трана-пузырко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛІЧЫ́ЛЬНІКІ Я́ДЗЕРНАГА ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,

прылады для рэгістрацыі ядз. часціц (альфа- і бэта-часціц, пратонаў, нейтронаў і інш.) ці квантаў эл.магн. выпрамянення. Выкарыстоўваюцца для вывучэння інтэнсіўнасці ядз. выпрамянення, вызначэння яго саставу і энергет. спектра часціц, а таксама пры вывучэнні ўзаемадзеяння часціц з атамнымі ядрамі, працэсаў нараджэння і распаду элементарных часціц.

Прынцып дзеяння Л.я.в. заснаваны на ўласцівасці зараджаных часціц пры праходжанні праз рэчыва выклікаць іанізацыю і ўзбуджэнне яго атамаў або (пры пэўных умовах) Чаранкова—Вавілава выпрамяненне (нейтроны і гама-кванты ствараюць другасныя зараджаныя часціцы, якія іанізуюць і ўзбуджаюць атамы рэчыва). Гл. таксама Вільсана камера, Гейгераўскі лічыльнік, Іанізацыйная камера, Паўправадніковы дэтэктар, Пузырковая камера, Сцынтыляцыйны лічыльнік.

т. 9, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)