пужлі́васць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. пужлі́васць
Р. пужлі́васці
Д. пужлі́васці
В. пужлі́васць
Т. пужлі́васцю
М. пужлі́васці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пужлі́васць ж. пугли́вость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пужлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць пужлівага; палахлівасць, страх. Мне чамусьці падабалася Хведарава пужлівасць. Асіпенка. Неспадзеўкі, пужлівасць, нейкая вінаватая ўсмешка разам адбіваліся на.. [Ядвісіным] твары. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пужлі́васць ж. Fúrchtsamkeit f -; Schréckhaftigkeit f -; Schéuheit f - (пра каня)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пужлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да спалоху, які ўсяго баіцца, палахлівы; які выражае спалох.

П. позірк.

Пужліва (прысл.) азірацца.

|| наз. пужлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пудлі́васць ж., см. пужлі́васць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пугли́вость пужлі́васць, -ці ж., палахлі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПСІХАСТЭНІ́Я (ад псіха... + астэнія),

адно з псіхічных расстройстваў, якое займае прамежкавае становішча паміж псіхапатыяй і неўрозам. Для П. характэрна агульнае зніжэнне псіхічнага тонусу, адчуванне ўнутр. напружання, непаўнацэннасці і інш. Хворыя на П. часта астэнічнага целаскладу, з дыспластычнымі рысамі, нязграбныя; з дзіцячага ўзросту праяўляюць пужлівасць, страх перад цемрай і інш. Пасля таго, як мінаюцца складаныя ўнутр. хваляванні, псіхастэнікі здольны вырашаць свае праблемы, знаходзіць формы адаптацыі да рэальнага жыцця.

т. 13, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Schréckhaftigkeit f - пужлі́васць, палахлі́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ліклівасць ’пужлівасць’, ліклівы ’пужлівы’ (Нас.), ліканне ’спалох’ (вілей., Сл. паўн.-зах.). Да ляк 2, лякацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)