◎ Пуга́р ’чарка, келішак’ (Шн. 2), пугарчык ’тс’ (Шн. 3, Цых.), ст.-бел. пугарь (1635), ст.-укр. погарь (XVI ст.), на думку Булыкі (Лекс. запазыч., 101), перанята са старапольскай, аднак не выключаны і іншыя шляхі запазычання, параўн. славац., венг. pohar ’келіх, чаша’ і сцвярджэнне Банькоўскага, што ў польскай мове“to regionalne lwowskie słowo rozpowszechnili poeci romantyczni” (Банькоўскі, 2, 963). Разам са славен. pehar ’кубак’, серб.-харв. nexäp, behar, рум. pähar лічыцца “балканскім словам нямецкага паходжання”: ст.-в.-ням. *pehhäri/ behhäri < с.-лац. biccańum (апошняе засведчана ў глосах і мае няясную матывацыю, гл. Скок, 1, 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕШАНКО́ВІЦКАЯ КЕРА́МІКА , традыцыйныя ганчарныя вырабы рамеснікаў з г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Вядомая са стараж. часоў. У 1930-я г. працавала каля 30 майстроў«паліўнікаў», якія выраблялі паліваны посуд (гаршкі, гарлачы, збаны, слоі, міскі, глякі, цукарніцы і інш.). Бешанковіцкая кераміка вылучалася простымі геам. формамі, светла-чырвоным колерам, амаль поўнай адсутнасцю дэкору (зрэдку ўжываўся геам. штамп), разнастайнымі памерамі, у залежнасці ад якіх вырабы мелі розныя назвы: 10-літровы гаршчок называўся «штука», 5-літровы — «пугар», 2,5-літровы — «пяцярык», літровы — «семярык» і г.д. 100 «штук» складалі камплект. Была пашырана вытв-сць цацак. У 1934 створана арцель, пазней — прамкамбінат (існаваў да 1945). У 1950—70-я г. промыслам займаліся асобныя майстры, сярод якіх А.С.Бельскі, Т.Дз.Балтовіч.
У.В.Угрыновіч.
т. 3, с. 134
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)