ПТУ (профессиона́льно-техни́ческое учи́лище) ПТВ нескл., ср. (прафесіяна́льна-тэхні́чнае, прафесі́йна-тэхні́чнае вучы́лішча).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПТВ нескл., ср. (прафесі́йна-тэхні́чнае вучы́лішча) ПТУ (профессиона́льно-техни́ческое учи́лище)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛА́РЫН Аркадзь Ягоравіч

(н. 15.11. 1923, с. Убінскае Новасібірскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1990), праф. (1993). Засл. настаўнік прафес.-тэхн. адукацыі Беларусі (1968). Нар. настаўнік СССР (1979). Скончыў БДУ (1950). З 1960 дырэктар Бабруйскага вышэйшага прафес. вучылішча дэкар.-прыкладнога мастацтва. Навук. працы па праблемах эстэт. выхавання і развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў ПТУ.

Тв.:

Эстетическое воспитание учащихся профтехучилищ. Мн., 1981;

Формирование личности молодого рабочего в профтехучилищах. Мн., 1983 (у сааўт.);

Воспитание творческой активности учащихся ПТУ. Мн., 1990;

Эстетическое воспитание. 2 изд. Мн., 1992.

т. 9, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д «АЎТАГІДРАЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК».

Пабудаваны ў 1967—71 у г. Барысаў як з-д гідрапомпаў і гідраўзмацняльнікаў рулёў. З 1971 з-д «Аўтагідраўзмацняльнік». Выпускае 37 найменняў гідравузлоў. Асн. прадукцыя (1995): механізмы рулявога кіравання грузавых аўтамабіляў КамАЗ, МАЗ, КрАЗ, Урал АЗ, ПАЗ, ЛАЗ, ЛІАЗ, ГАЗ, гідрацыліндры і помпы механізмаў перакульвання кабін аўтамабіляў МАЗ, гідраразмеркавальнікі для дарожных машын і інш. Выпускае таксама адбойныя малаткі, запасныя часткі для аўтамабіляў, аўтапрылады, прыстасаванні і інструмент, у тым ліку бытавы. Пры з-дзе палітэхнікум, ПТУ металістаў.

т. 2, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)