прэферэ́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прэферэ́нцыя прэферэ́нцыі
Р. прэферэ́нцыі прэферэ́нцый
Д. прэферэ́нцыі прэферэ́нцыям
В. прэферэ́нцыю прэферэ́нцыі
Т. прэферэ́нцыяй
прэферэ́нцыяю
прэферэ́нцыямі
М. прэферэ́нцыі прэферэ́нцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэферэ́нцыя ж., спец. префере́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэферэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Перавага, прывілея, ільгота, якая даецца каму‑н. Гандлёвыя прэферэнцыі. Эканамічныя прэферэнцыі.

[Ад лац. praeferentia — перавага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРЭФЕРЭ́НЦЫЯ (франц. préférence перавага ад лац. praeferre аддаваць перавагу),

ільгота, якая даецца пры абкладанні мытнымі пошлінамі ўсіх або некалькіх тавараў асобных краін і не пашыраецца на тавары інш. краін. Ажыццяўляецца ў форме зніжэння падаткаў, скідак з мытных пошлін, вызвалення ад Плацяжоў, прадастаўлення выгадных крэдытаў. П. даюцца дзяржавай, маюць адрасны характар. У адносінах паміж дзяржавамі П. даюцца на пачатках узаемнасці ці ў аднабаковым парадку. Гл. таксама Найбольшага спрыяння рэжым.

т. 13, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прэферэ́нцыя

(фр. préférence = перавага, ад лац. praferre = аддаваць перавагу)

перавага, прывілея, ільгота, якая даецца каму-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

префере́нция эк. прэферэ́нцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)