прышыбава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прышыбу́ю прышыбу́ем
2-я ас. прышыбу́еш прышыбу́еце
3-я ас. прышыбу́е прышыбу́юць
Прошлы час
м. прышыбава́ў прышыбава́лі
ж. прышыбава́ла
н. прышыбава́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час прышыбава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прышыбава́ць сов., разг. пришага́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прышыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.

Разм. Прыйсці хутка, спорнымі крокамі. [Аўдуля] неўзабаве прышыбавала з ночвамі. Лупсякоў. Дамоў [маці] прышыбавала подбегам. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пришага́ть сов., разг., шутл. прыкро́чыць, прышыбава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысіга́ць

‘прыйсці вялікімі крокамі, прышыбаваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысіга́ю прысіга́ем
2-я ас. прысіга́еш прысіга́еце
3-я ас. прысіга́е прысіга́юць
Прошлы час
м. прысіга́ў прысіга́лі
ж. прысіга́ла
н. прысіга́ла
Загадны лад
2-я ас. прысіга́й прысіга́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прысіга́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)