пры́чапка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пры́чапка пры́чапкі
Р. пры́чапкі пры́чапак
Д. пры́чапцы пры́чапкам
В. пры́чапку пры́чапкі
Т. пры́чапкай
пры́чапкаю
пры́чапкамі
М. пры́чапцы пры́чапках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пры́чапка ж., см. прычэ́пка 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Тое, што і прычэпка (у 2, 3 знач.). [Свірыдзёнак] заўсёды знойдзе якую-небудзь прычапку, каб пасмяяцца з старога чалавека. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приди́рка прыдзі́рка, -кі ж., прычэ́пка, -кі ж., пры́чапка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

szykana

ж. прыдзірка, прычэпка, прычапка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прычэпка, прычапка, прычына

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Прычэ́пка ’што-небудзь прычэпленае — прывешанае, прымацаванае’; ’зачэпка, прычына’; ’несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка’ (Нас., Др.-Падб., ТСБМ), пры́чапка ’прычэпка’ (Байк. і Некр.), ’тое, што прычэплена’ (Ласт.), прычо́пка ’прычэпка, прыдзірка’ (Сцяшк.), прычуо́пка ’падстава для сваркі’, прычэ́пны ’назойлівы’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж прычэ́пніца ’чужынка’ (ТС), прычэ́пны ’сваяцкі’ (ТС). Дэрываты ад прычапіць, гл. чапля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)