пры́тха Палонка ў лёдзе, куды выходзіць рыба (Слаўг.). Тое ж пры́тхалле, пры́тхаль, пры́тхіль, пры́тхля (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Пры́тхлы ’затхлы; гнілы, цвілы’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг., ТС), ’прытухлы’, пры́тхліна ’дрэнны, гнілы пах’ (Нас.), прытыхля, пры́тхля, пры́тха ’цвіль, пах прэлага, затхласць’, прі́тхлысьць ’прытухласць’ (Яруш., Бяльк., ТС). Да тхнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)