Права прытулку 8/525

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРА́ВА ПРЫТУ́ЛКУ,

права на ўезд і пражыванне, якое даецца дзяржавай замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія на нявызначаны час застаюцца на тэрыторыі дадзенай дзяржавы, калі на радзіме яны церпяць праследаванне за паліт., рэліг. і інш. перакананні або нац. прыналежнасць. Дазвол на прытулак не цягне за сабой аўтаматычнага набыцця грамадзянства краіны. П.п. ў Рэспубліцы Беларусь замацавана ў арт. 12 Канстытуцыі. Асобам, абвінавачаным у крымінальных ці інш. злачынствах, П.п. не прадастаўляецца.

т. 12, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыту́лак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыту́лак прыту́лкі
Р. прыту́лку прыту́лкаў
Д. прыту́лку прыту́лкам
В. прыту́лак прыту́лкі
Т. прыту́лкам прыту́лкамі
М. прыту́лку прыту́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяздо́мны, -ая, -ае.

Які не мае жылля, прытулку.

|| наз. бяздо́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыту́лак, -лку, м.

1. Месца, дзе можна ўратавацца ад каго-, чаго-н., адпачыць, прабыць патрэбны час.

Шукаць прытулку.

Права прытулку (права асобы, якая праследуецца дзяржавай, на абарону з боку іншай дзяржавы; спец.).

2. Дабрачынная ўстанова для выхавання сірот і беспрытульных дзяцей.

Дзіцячы п.

|| прым. прыту́лкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяздо́мнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які не мае дому, прытулку.

Так і жыў бяздомнікам.

|| ж. бяздо́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрыту́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае ні бацькоў, ні прытулку; бяздомны.

Беспрытульнае дзіця.

2. перан. Пазбаўлены належнага догляду; занядбаны.

Беспрытульная гаспадарка.

|| наз. беспрыту́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абеспрыту́ліць

‘пазбавіць прытулку каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абеспрыту́лю абеспрыту́лім
2-я ас. абеспрыту́ліш абеспрыту́ліце
3-я ас. абеспрыту́ліць абеспрыту́ляць
Прошлы час
м. абеспрыту́ліў абеспрыту́лілі
ж. абеспрыту́ліла
н. абеспрыту́ліла
Загадны лад
2-я ас. абеспрыту́ль абеспрыту́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час абеспрыту́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

refuge [ˈrefju:dʒ] n. прыста́нішча; прыту́лак;

seek refuge шука́ць прыту́лку;

take refuge знахо́дзіць прыста́нішча

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

roofless [ˈru:fləs] n.

1. які́ не ма́е да́ху

2. які́ не ма́е прыту́лку; бяздо́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)