прытво́рнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. прытво́рнасць
Р. прытво́рнасці
Д. прытво́рнасці
В. прытво́рнасць
Т. прытво́рнасцю
М. прытво́рнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прытво́рнасць ж. притво́рность, подде́льность, мни́мость, ло́жность; иску́сственность; см. прытво́рны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытво́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прытворнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытво́рны, -ая, -ае.

Які падманна выдаецца за сапраўднае, шчырае.

П. смех.

Прытворная сур’ёзнасць.

Прытворна (прысл.) згадзіцца.

|| наз. прытво́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

artificiality [ˌɑ:tɪˌfɪʃiˈæləti] n.

1. шту́чнасць, ненатура́льнасць

2. прытво́рнасць, фальшы́васць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

притво́рность прытво́рнасць, -ці ж.; няшчы́расць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытво́рства, ‑а, н.

1. Няшчырыя, ілжывыя паводзіны з мэтай увесці ў зман. Увогуле ўзаемаадносіны паміж людзьмі на заводзе.. [Славіку] падабаліся. Няма той інтэлігенцкай ветлівасці, як на студыі, але няма і прытворства. Шамякін. Халуста пакрысе пачаў рабіцца такім, якім ён быў заўсёды на людзях, і Беразоўскі не мог зразумець, дзе пачынаецца і канчаецца яго прытворства. Чарнышэвіч.

2. Тое, што і прытворнасць. — Мы яшчэ не паспелі пазнаёміцца, а ўжо быццам як сварыліся. — Няўжо? — здзіўлена ўсклікнуў Хрупак, і Залуцкі адчуў у яго здзіўленае прытворства. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мни́мость

1. уя́ўнасць, -ці ж.; фальшы́васць, -ці ж., несапра́ўднасць, -ці ж.; непраўдзі́васць, -ці ж.; вы́думанасць, -ці ж.; прытво́рнасць, -ці ж.;

2. мат. уя́ўнасць, -ці ж.; см. мни́мый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)