прытамі́ць, -тамлю́, -то́міш, -то́міць; -то́млены; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і стаміць.

П. коней.

|| незак. прытамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытамі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прытамлю́ прыто́мім
2-я ас. прыто́міш прыто́міце
3-я ас. прыто́міць прыто́мяць
Прошлы час
м. прытамі́ў прытамі́лі
ж. прытамі́ла
н. прытамі́ла
Загадны лад
2-я ас. прытамі́ прытамі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прытамі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прытамі́ць сов., разг. притоми́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытамі́ць, ‑тамлю, ‑томіш, ‑томіць; зак., каго-што.

Разм. Давесці да стомленасці; стаміць. Доўгая і трудная хада без дарог па лесе прытаміла дзеда Талаша. Колас. Адпачыць быў кожны рад — Прытаміла праца. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

притоми́ть сов., прост. прытамі́ць, стамі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытамля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прытаміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытано́жыць ’змарыць, стаміць; надакучыць, абрыдзець’ (Ян.). Няясна. Магчыма, кантамінацыя прытамі́ць і абязно́жыць < нага́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыно́жыцца ’стаміцца пасля вялікага пераходу’ (чэрв., Жд. 3). Суфіксальная лексікалізацыя словазлучэння прытаміць ногі. Параўн. прыдаро́жыцца ’здарожыцца’ (ад даро́га, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытаміць.

2. у знач. прым. Які прытаміўся; стомлены. Прытомлены сабака бег наперадзе, і, калі азіраўся, вочы яго, за пятнаццаць сажняў, свяціліся чырванаватым святлом. Караткевіч. Увайшоў мажны чалавек, з прыемным тварам і зыркімі, прытомленымі вачамі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)