прысягну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысягну́ прысягнё́м
2-я ас. прысягне́ш прысягняце́
3-я ас. прысягне́ прысягну́ць
Прошлы час
м. прысягну́ў прысягну́лі
ж. прысягну́ла
н. прысягну́ла
Загадны лад
2-я ас. прысягні́ прысягні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прысягну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысягну́ць сов.

1. присягну́ть, принести́ прися́гу;

2. (клятвенно уверить) покля́сться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Даць прысягу; паклясціся. Мы прысягнулі адпомсціць за пакуты нашага салдата. Чорны. // Пакляўшыся, запэўніць каго‑н. у чым‑н. [Аўгіня:] — Не бойцеся, бабка, мяне, дзецьмі прысягну, што нікому не скажу. Колас. Прысягнуць магу, што ані нічога не чула. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму-чаму.

Даваць прысягу каму-н. у чым-н.

П. на вернасць каму-, чаму-н.

|| зак. прысягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

присягну́ть сов. прысягну́ць; см. присяга́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысягну́цца сов., прост., см. прысягну́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысяга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысягаць — прысягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покля́сться сов. пакля́сціся; (клятвенно уверить) прысягну́ць, разг. прысягну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысягну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і прысягнуць. — Стараста не дасць маніць! — прысягнулася кабета. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)