прысу́ха

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прысу́ха прысу́хі
Р. прысу́хі прысу́х
Д. прысу́се прысу́хам
В. прысу́ху прысу́х
Т. прысу́хай
прысу́хаю
прысу́хамі
М. прысу́се прысу́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прысу́ха ж., обл. прису́ха, зазно́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысу́ха, ‑і, ж.

Абл. Каханая, любая. [Хоня:] — Адвярнулася ад мяне прысуха мая! Мележ. [Сцепаніда] стаяла ў лазовых кустах, чакаючы Веру, каб з вока на вока пагаварыць з Мікітавай прысухай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысу́ха1 ’каханая, любая’ (ТСБМ), ’прыгажуня, чараўніца’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. присо́хнути ’адчуўшы сімпатыю, прыхільнасць да некага, надта пакахаць яго’, рус. дыял. прису́ха ’каханы чалавек; прыгажуня’, ’чараўніца’. Гл. наступнае слова.

Прысу́ха2 ’злая (міфічная) істота’; ’звышнатуральная сіла’ (Інстр. 2, Мат. Гом.). Утворана ад прысушыць ’прыманіць варажбой, прымусіць каго-небудзь сохнуць ад кахання’ (ТСБМ, Сл. Брэс., Мат. Гом.), гл. сушыць. Параўн. рус. дыял. прису́ха ’прыварожванне, чараўніцтва; вядзьмарства’; укр. прису́шений ’прычараваны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kochanka

ж.

1. каханая, любая; прысуха;

2. каханка, палюбоўніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КО́ЛЬБЕРГ ((Kolberg) Оскар) (22.2.1814, в. Прысуха Апочынскага пав. Келецкага ваяв., Польшча — 3.6.1890),

польскі этнограф, фалькларыст, кампазітар. Акад. Акадэміі ведаў у Кракаве (1875; чл.-кар. 1873). У 1837 хатні настаўнік (у т. л. ў Гомелі). Пісаў для фартэпіяна паланэзы, мазуркі, кракавякі, рабіў апрацоўкі нар. песень, аўтар оперы «Кароль пастухоў» (1859). Збіраў фалькл.-этнагр. матэрыялы ў Польшчы, Літве, на Беларусі, Украіне, у Венгрыі. Аўтар працы «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песні, музыка і танцы» (1857—90, каля 40 т.). У т. 52 («Беларусь—Палессе», 1968) «Поўнага збору прац» (т. 1—69, 1961—95) змешчаны 723 песні, 105 нотных запісаў, зробленых у наваколлях Віцебска, Кобрына, Ковеля, Магілёва, Мазыра, Мінска, Оўруча, Полацка; 14 казак і паданняў, 33 прыказкі, 16 апісанняў бел. вяселля, 4 — пахавальных абрадаў, нар. лексіка, апісанні адзення і жылля, вераванняў і звычаяў. У раздзеле «Народ» прыведзена шмат выказванняў і думак даследчыкаў пра характар, псіхалогію, светасузіранне беларусаў, матэрыялы пра сац. і эканам. становішча сялян і інш. Шмат матэрыялаў пра гіст. і культ. мінулае многіх мясцін Беларусі, у т. л. Жыровічаў, Міра, Навагрудка і інш. У томе змешчана бібліяграфія па бел. фальклоры і этнаграфіі. Аўтар прац «Казкі з Палесся», «Вясельныя звычаі і абрады з Палесся» (абедзве 1889), «Этнаграфічныя замалёўкі» (т. 1—11, 1882—91).

Літ.:

Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991. С. 5—20.

І.​У.​Саламевіч.

т. 8, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)