прыстасава́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (пагард.).

Чалавек, які прыстасоўваецца да абставін, утойваючы свае сапраўдныя погляды.

|| ж. прыстасава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстасава́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыстасава́нец прыстасава́нцы
Р. прыстасава́нца прыстасава́нцаў
Д. прыстасава́нцу прыстасава́нцам
В. прыстасава́нца прыстасава́нцаў
Т. прыстасава́нцам прыстасава́нцамі
М. прыстасава́нцу прыстасава́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыстасава́нец, -нца м., презр. приспособле́нец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстасава́нец, ‑нца, м.

Чалавек, які прыстасоўваецца да абставін, утойваючы свае сапраўдныя намеры, погляды. У аповесці «Здрада» В. Быкаў непрымірыма, страсна выкрывае «філасофію» шкурніка і прыстасаванца Блішчынскага, аднаго з тых, хто ў першыя дні вайны перабягаў на бок ворага. Гіст. бел. сав. літ. — А Сашка таксама добры прыстасаванец! Пішчом лезе туды, дзе выгодней. Трэба пайсці іх разагнаць. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстасава́нец м. Konjunktrmensch m -en, -en, Konjunktrpolitiker m -s, -, Gelgenheitspolitiker m -s, -, Opportunst m -en, -en; Wndehals m -es, -hälse, Wtterfahne f -, -n (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

приспособле́нец прыстасава́нец, -нца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстасава́льнік, ‑а, м.

Тое, што і прыстасаванец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кан’юнкту́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Беспрынцыповы чалавек, які змяняе свае паводзіны ў залежнасці ад той ці іншай кан’юнктуры; прыстасаванец.

|| ж. кан’юнкту́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

time-server [ˈtaɪmˌsɜ:və] n. derog. прыстасава́нец, апартуні́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

апартуні́ст

(фр. opportuniste)

прыстасаванец, згоднік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)