Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пры́старанак, ‑нка, м.
Абл. Застаронак. У вачах стаяла чырванабокая малатарня, якая глытала сноп за снапом, апустошвала гумно да самага дна і ўжо дабіралася да апошняга рада ў прыстаранку.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок ’застаронак; месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа’ (ТСБМ; в.-дзв., Шатал.; лях., ганц., карэліц., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; лях., клец., ЛА, 2), пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок, прыстуро́нок ’драўляная загародка, якая аддзяляе бок гумна, дзе кладуць збожжа, ад тока’ (слонім., Арх. Бяльк.; Нар. сл.), ’сценка ў два-тры бервяны, якая разгароджвае гумно’ (баран., ваўк., пруж., Сл. ПЗБ), прысторэ́нак ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ДАБМ), серб.-харв.прѝстанак ’скат; месца ў старане’. Да старана́ (гл.); кандэнсацыя выразу пры старане, аформленае суфіксам ‑ак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
mow
I[moʊ]
v., mowed or mown, mowing
касі́ць; жа́ць
II[maʊ]
n.
1) пры́старанак, застаро́нак -ка m. (у гумне́)
2) тарпа́ снапо́ў або́ се́на ў пры́старанку
III[moʊ]
n.
грыма́са f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
bay
I[beɪ]
n.
1) зато́ка, бу́хта f.
2) раўні́нная прага́ліна ў го́рах
3) ча́стка прэ́рыі, яка́я ўрэ́зваецца ў лес
II[beɪ]
n.
1) ні́ша f.
2) вы́ступ у сьцяне́ з вакно́м
3) камо́ра, бако́ўка f.
4) пры́старанак -ку m. (у пу́ні)
•
- horse bay
- sick bay
III[beɪ]1.
n.
зая́длы брэх, браха́ньне, га́ўканьне n.
2.
v.i.
браха́ць, га́ўкаць, выць
3.
v.t.
1) браха́ць (на каго́-што)
to bay the moon — браха́ць, выць на ме́сяц
2) гна́цца за кім з брэ́хам
•
- bring to bay
- hold at bay
- keep at bay
- stand at bay
IV[beɪ]
n.
1) ляўро́вы ліст
2) паўно́чнаамэрыка́нская магно́лія
3) бабко́вае дрэ́ва
•
- bays
V[beɪ]1.
n.
1) цёмна-ры́жы ко́лер
2) гняды́ конь
2.
adj.
цёмна-ры́жы, руды́, гняды́, гне́ды
VI[beɪ]
n.
гаці́на f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)