п. к абе́ду — поспе́ть (успе́ть, подоспе́ть) к обе́ду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыспе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Наступіць, надысці, настаць (пра час, якую‑н. справу, патрэбу). Прыспела чарга. □ Ісці ў дарогу час прыспеў — Дарога ж многа з’яў хавае.Колас.Толькі адкасіліся — жніво прыспела.«Беларусь».
2.безас.Разм. Абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца. [Адась:] — Што табе гэтак прыспела з каламажкаю? [Антось:] — Заўтра ў мястэчка паеду.Калюга.Мокры, стомлены, галодны, я ішоў, спатыкаючыся і праклінаючы ўсё на свеце, — разбітую дарогу, цемру, рэдактара, якому прыспела выпхнуць мяне ў такое надвор’е чорт ведае куды.Шашкоў.На платформах яшчэ сюды-туды, едзь, калі табе так прыспела, а тут былі таварныя вагоны, прытым з нейкім важным грузам.Нядзведскі.
3.Разм. Прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант. Крыўдным і незразумелым для Віці было заўсёды тое, што ніхто не прыспеў на бацькаў крык.Кулакоўскі.— То бачу, як гарыць мая хата, то чую, як наракае на мяне мая Поля, што не прыспеў у час.Сачанка.// Паспець, не спазніцца. Звечара.. [салдат] падганяў коней, быццам спяшаўся прыспець некуды да нейкага пэўнага часу.Лобан.
4.каго-што. Разм. Застаць, заспець. За гэтым заняткам прыспеў .. [Энрыка] аднаго разу Сымон і з уласцівай людзям яго характару шпаркасцю вырашыў, што Энрыка можа дапамагчы.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыспе́цьразм. (час) ánbrechen*vi (s), kómmen*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыспе́ць ’наступіць, надысці, настаць, (пра час, справу, патрэбу); абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’; ’прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант, паспець, не спазніцца’; ’застаць, заспець’ (ТСБМ, Гарэц.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’паспець, не спазніцца’ (Др.-Падб.), ’паспець (напр., пра яблыкі)’ (гродз., Сл. ПЗБ), прісьпе́ць ’паспець, не спазніцца’ (Бяльк.). Рус.приспе́ть ’паспець, надысці, настаць; пасадзейнічаць’, дыял. ’паспець, рабіцца гатовым; выспяваць’, укр.приспі́ти ’паспець; выспець’; чэш.přispěti, славац.prispieť ’дапамагчы, пасадзейнічаць’, серб.-харв.прѝспети ’паспець, не спазніцца; паспець, зрабіцца гатовым’, славен.prispéti ’паспець, не спазніцца; дапамагчы, зрабіць уклад’. Да спе́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наспе́ць ’наступіць’ (Яруш.). Да спець (гл.), параўн. прыспе́ць ’надысці’, паспе́ць ’укласціся ў час’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зве́чара, прысл.
Вечарам, да надыходу ночы. Звечара .. [салдат] падганяў коней, быццам спяшаўся прыспець некуды да нейкага пэўнага часу.Лобан.— Варту пастаў, ціхую такую, непрыкметную — асабліва звечара ды ноччу.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспець, прыспець, управіцца
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)