прысо́сак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прысо́сак прысо́скі
Р. прысо́ска прысо́скаў
Д. прысо́ску прысо́скам
В. прысо́сак прысо́скі
Т. прысо́скам прысо́скамі
М. прысо́ску прысо́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прысо́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м. (спец.).

Орган у раслін-паразітаў і некаторых жывёльных арганізмаў для прысмоктвання да іншых відаў і ўсмоктвання пажыўных рэчываў.

П. кальмара.

|| прым. прысо́скавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысо́сак, -ска м., биол. присо́ска ж., присо́сок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысо́сак, ‑ска, м.

Орган у раслін-паразітаў і ў некаторых жывёльных арганізмаў для прысмоктвання пажыўных рэчываў. Прысосак п’яўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысо́сак м

1. біял Sugorgan n -s, -e, Sugmund m -(e)s, -münder;

2. тэх Sugvorrichtung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сысо́к, -ска́ м., см. прысо́сак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

присо́ска ж. и присо́сок м., биол. прысо́сак, -ска м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ssawka

ж. прысосак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przyssawka

ж. біял. прысосак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прысо́с, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыссаць і прыссацца.

2. ‑а. Прыстасаванне, пры дапамозе якога можна што‑н. прыссаць, прысмактаць. // Тое, што і прысосак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)