прысмо́ктвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прысмо́ктваюся прысмо́ктваемся
2-я ас. прысмо́ктваешся прысмо́ктваецеся
3-я ас. прысмо́ктваецца прысмо́ктваюцца
Прошлы час
м. прысмо́ктваўся прысмо́ктваліся
ж. прысмо́ктвалася
н. прысмо́ктвалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прысмо́ктвацца несов., возвр., страд. приса́сываться; см. прысмакта́цца, прысмо́ктваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысмо́ктвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прысмактацца.

2. Зал. да прысмоктваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысмо́ктвацца гл. прысмактацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прысмакта́цца, -макчу́ся, -мо́кчашся, -мо́кчацца; -макчы́ся; зак.

Упіцца, прыстаць да чаго-н., усмоктваючыся.

П’яўкі прысмакталіся.

|| незак. прысмо́ктвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| прым. прысмо́ктвальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приса́сываться возвр., страд. прысмо́ктвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПА́НЦЫРНЫЯ МАЛЮ́СКІ, хітоны (Loricata, Polyplacophora),

клас боканервовых малюскаў. Вядомы з ранняга кембрыю (каля 560 млн. г. назад). 4 атр., каля 1000 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах, найб. у Паўд. паўшар’і. Жывуць на дне на камянях, скалах, пераважна на мелкаводдзі.

Даўж. 0,5—40 см, маса да некалькіх кілаграмаў. Цела падоўжана-авальнае або чэрвепадобнае, падзяляецца на галаву, тулава і шырокую плоскую мускулістую нагу, якой яны могуць прысмоктвацца да субстрату. Ракавіна з 8 рухома сучлененых пласцінак дазваляе П.м. паварочвацца на брушны бок, накшталт макрыц. Дыхаюць шчэлепамі. Маюць своеасаблівыя органы пачуццяў (эстэты), размешчаныя ў каналах, што пранізваюць ракавіну; служаць для ўспрымання ціску вады, часткова пераўтвораны ў вочкі. Кормяцца водарасцямі, дэтрытам. Раздзельнаполыя; развіццё з ператварэннем, лічынка плавае. Некат. віды ядомыя.

С.​Л.​Максімава.

Панцырныя малюскі: 1 — акантахітон; 2 — таніцэла; 3 — плацыфарэла; 4 — мапалія.

т. 12, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

впива́тьсяI несов.

1. упіва́цца, прысмо́ктвацца; (глазами) утаро́плівацца;

2. (врезаться) ураза́цца, уяда́цца; (втыкаться) утыка́цца, убіва́цца, ула́зіць;

3. страд. убіра́цца; усмо́ктвацца; уця́гвацца; см. впива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)