прыслані́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысланю́ прысло́нім
2-я ас. прысло́ніш прысло́ніце
3-я ас. прысло́ніць прысло́няць
Прошлы час
м. прыслані́ў прыслані́лі
ж. прыслані́ла
н. прыслані́ла
Загадны лад
2-я ас. прыслані́ прыслані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыслані́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыслані́ць сов. прикры́ть засло́нкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., што.

1. Прыкрыць засланкай; засланіць няпоўнасцю. Прысланіць печ. □ Мы рукой прыслонім вочы Ды зірнём угору, Дзе грыміць ён, дзе якоча Самалёт маторам. Колас.

2. Прыставіць, прытуліць, прыхіліць. [Халявіч] прысланіў да лаўкі веласіпед і патрухаў за Бялоцкім. Дуброўскі. Стамілася .. [маці] з дарогі, але не прысланіла галавы да падушкі — чакала.., пакуль вярнуўся Петрык. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прысланіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысло́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прысланіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. што. Прыставіць, прысланіць да каго-, чаго-н. усё, многае.

П. жэрдзе да страхі.

2. каго (што). Прызначыць быць дзе-н., каля каго-н. — пра ўсіх, многіх.

П. вартавых да затрыманых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыцяні́ць, ‑цяню, ‑ценіш, ‑цаніць; зак., што.

Прысланіць, прыкрыць чым‑н. ад святла; паставіць, змясціць дзе‑н. у цень. Прыцяніць вазон. Прыцяніць расаду ад сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Прыставіць, прысланіць да каго‑, чаго‑н. усё, многае. На вільчак паклалі грубейшы прут, астатнія папрыстаўлялі да яго нахільна з абодвух бакоў. Місько.

2. Прызначыць быць дзе‑н., каля каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрыстаўляць вартавых да палонных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слані́ць ‘хіліць; прыстаўляць’ (Нас., Ласт.), слані́цца ‘хіліцца, прыхіляцца, адхіляцца’ (Нас., Ласт.), часцей з прыстаўкай: заслані́ць, прыслані́ць, сланя́ць ‘хістаць, вадзіць у бакі’ (ТСБМ), сланя́цца ‘хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты)’, ‘злёгку хістацца’ (ТСБМ, Сержп.), ‘хістацца’ (воран., Сл. ПЗБ, Варл.) — ітэратыў да зваротнай формы, як і рус. слоня́ться (КЭСРЯ, 415). Укр. слони́ти ‘сшываць дзве паловы штаноў у хаду’, слоня́тися ‘сланяцца; ісці няцвёрдай хадой, пакачвацца’, рус. дыял. слонить ‘прыстаўляць’, ‘сшываць кускі тканіны буйнымі шыўкамі’, заслони́ть, прислони́ть, польск. słonić, słaniać się, в.-луж. zasłonić, чэш. sloniti, cloniti ‘засланяць’, славац. sloniť, cloniť, серб.-харв. засло́нити, славен. slonéti ‘абапірацца, прыхіляцца’, балг. заслоня́. Прасл. *sloniti параўноўваюць з лат. slenêt ‘біць, калаціць’, slànît ‘накідваць; біць’, ст.-інд. śráyatē ‘прыхіляецца’, śráyati ‘прыстаўляе, накладвае’, далей з літ. šliẽti, šliejù ‘прыхіляць’, лац. clīno, ‑āre ‘нахіляць, гнуць’ і інш., якія да і.-е. кораня *k̂lei‑, *k̂loi‑, *k̂li‑ ‘хіліцца, прыхіляцца’. Гл. Брукнер, 500; Фасмер, 3, 675; Махэк₂, 556; Фрэнкель, 1004; Шустар-Шэўц, 1306, 1737; ЕСУМ, 5, 308. Варбат (Этимология–1972, 44) разглядае *sloniti як каузатыў да *slęnǫti ‘дасягнуць, прыстаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)