прырэ́зак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прырэ́зак прырэ́зкі
Р. прырэ́зка прырэ́зкаў
Д. прырэ́зку прырэ́зкам
В. прырэ́зак прырэ́зкі
Т. прырэ́зкам прырэ́зкамі
М. прырэ́зку прырэ́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прырэ́зак, -зка м. прире́зок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прырэ́зак, ‑зка, м.

Участак зямлі, які прыразаецца да зямельнага надзелу. Прырэзак зямлі. Атрымаць прырэзак. □ Не захацела Зенька кукурузы на сваёй сядзібе... Адзінокая, яна будзе цягацца на той прырэзак у поле. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прырэ́зак м. ein zgemessenes [zgeteiltes] Stück

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прырэ́зак Невялікі дадатковы ўчастак зямлі (Слаўг.). Тое ж прырэзка (Слаўг.).

ур. Прырэзка (частка дзяржаўнага лесу, адведзеная для калгаса) каля в. Футар Краснап.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

прире́зок прырэ́зак, -зка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прырэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыразаць — прырэзаць (у 2 знач.).

2. Тое, што і прырэзак; прырэзаная зямля. Узараць прырэзку. □ У 1924 годзе да 3,5 гектара ворнай зямлі атрымалі паўгектара прырэзкі з былога панскага маёнтка. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)