прыпі́свацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыпі́сваюся прыпі́сваемся
2-я ас. прыпі́сваешся прыпі́сваецеся
3-я ас. прыпі́сваецца прыпі́сваюцца
Прошлы час
м. прыпі́сваўся прыпі́сваліся
ж. прыпі́свалася
н. прыпі́свалася
Загадны лад
2-я ас. прыпі́свайся прыпі́свайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыпі́сваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпі́свацца несов., возвр., страд. припи́сываться; см. прыпіса́цца, прыпі́сваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыпісацца.

2. Зал. да прыпісваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

припи́сываться возвр., страд. прыпі́свацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІМАВЕ́РНАСНАЯ ЛО́ГІКА,

лагічная сістэма, у якой выказванням (суджэнням, сцвярджэнням, сказам) акрамя значэнняў ісціны і няісціны могуць прыпісвацца «прамежкавыя» значэнні, якія называюць імавернасцямі ісціннасці выказванняў, ступенямі іх праўдападобнасці, ступенямі пацвярджэння і інш. Уяўляе сабой удакладненне індукцыйнай логікі і адзін з відаў мнагазначнай логікі. Ісцінным выказваннем (верагодным падзеям) прыпісваецца ісціннаснае значэнне (імавернасць) — 1, няісцінным выказванням (немагчымым падзеям) — 0. Значэннем выказванняў І.л., што разглядаюцца як гіпотэзы, можа быць любы сапраўдны лік паміж 0 і 1. Вылічэнне імавернасцей складаных гіпотэз, калі вядомы імавернасці выказванняў, якія іх складаюць, робіцца па правілах матэм. вылічэння імавернасцей. Праблематыка Іл. ў стараж.-грэч. філасофіі распрацоўвалася Арыстоцелем, у Новы час — Г.​Лейбніцам, Дж.​Булем, У.​Джэвансам, Дж.​Венам. Сучаснае развіццё грунтуецца на сувязі тэарэтыка-імавернасных паняццяў з ідэямі тэорыі інфармацыі і лагічнай семантыкі. Гл. таксама Імавернасцей тэорыя, Імавернасць, Матэматычная логіка.

т. 7, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

register

[ˈredʒɪstər]

1.

n.

1) за́піс, улі́к, сьпіс -у, рэе́стар -ру m.

2) кніга за́пісаў

3) Mus. рэгі́стар -ру m.

2.

v.

запі́сваць, браць на ўлі́к; рэгістрава́ць

to get registered — запі́свацца, прыпі́свацца, рэгістрава́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)