прыпо́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыпо́л прыпо́лы
Р. прыпо́лу прыпо́лаў
Д. прыпо́лу прыпо́лам
В. прыпо́л прыпо́лы
Т. прыпо́лам прыпо́ламі
М. прыпо́ле прыпо́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыпо́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі і пад.

Несціяблыкі ў прыполе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпо́л, -лу м. подо́л;

не́сці ў ~ле я́блыкі — нести́ в подо́ле я́блоки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпо́л, ‑у, м.

Ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі і пад. Воля падхапіла ручкамі шырокую сінюю спаднічку, і бацька пачаў сыпаць ёй у прыпол цукеркі. Арабей. Павольна хадзілі, падаткнуўшы прыполы шырокіх спадніц, кабеты — палолі траву, выбіралі агуркі. Сачанка. Праз акно было відаць, як гаспадар з прыполу кашулі сыпаў зерне. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпо́л м Schoß m -es, Schöße;

прыпо́л спадні́цы Rckzipfel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прыпо́л ’ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі’ (ТСБМ, Мік., Мядзв., Шн. 2, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ; ТС), перан. ’калені’ (віл., іўеў., чэрв., Сл. ПЗБ), прыпо́ллепрыпол’ (Гарэц., Байк. і Некр.; Мат. Гом.), пры́пал ’тс’ (Сл. ПЗБ), сюды ж лексемы, якія працягваюць адзначаную семантыку: прыпо́л, прыпо́лле ’аб’ём таго, што можна пакласці ў прыпол ці фартух’ (Нас.), ’мера пры куплі-продажы’ (Інстр. 3). Рус. при́по́л ’крысо адзення; падол’, ’крысо адзення, падол, у які што-небудзь пакладзена’, припо́л ’колькасць чаго-небудзь, якая змяшчаецца ў падоле’, укр. припі́л ’полка ці крысо адзення, згорнутая такім чынам, каб у іх можна было пакласці што-небудзь’, польск. przypole ’фартух’. Ад пры‑ і пала́, гл. Першапачаткова прыпо́л, магчыма, абазначаў пярэдняе палотнішча спадніцы, калі яе рабілі з чатырох нашытых частак, накшталт панёвы; гл., напрыклад, Малчанава, Мат. культ., 140 і наст. Гэта была частка, якая знаходзілася пры по́лах і выкарыстоўвалася, калі ў яе трэба было пакласці што-небудзь; адсюль і пазнейшыя пераносныя значэнні.

Прыпо́л2 ’частка сахі, перакладная паліца’ (Др.-Падб., Гарэц.), прыпо́лак ’паліца ў сасе’ (Бяльк.; вільн., узд., Сл. ПЗБ), пріпо́лок ’тс’ (петрык., ельск., Маш., Выг.). Рус. смал. припо́лок ’невялікая паліца; палічка ў сасе для лепшага адвалу зямлі’. Утварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпол, падол

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

падфастрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што.

Падшыць рэдкімі шыўкамі.

П. прыпол сукенкі.

|| незак. падфастрыго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́л м гл прыпол

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пры́па́лпрыпол’ (астрав., ашм., Сл. ПЗБ). Гл. прыпо́л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)