пры́пек

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́пек пры́пекі
Р. пры́пека пры́пекаў
Д. пры́пеку пры́пекам
В. пры́пек пры́пекі
Т. пры́пекам пры́пекамі
М. пры́пеку пры́пеках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пры́пек м. (у печи) шесто́к, припе́чек

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́пек, ‑а, м.

Тое, што і прыпечак (у 1, 2 знач.). На прыпеку затрашчалі ў агні трэскі, засквірчэла на патэльні сала. Паслядовіч. [Жонка] завінулася каля прыпека і падышла адтуль да стала з вялікай конаўкай чаю. Брыль. Цімох сядзеў на прыпеку. Выцягнуў з пячуркі скарчанелыя анучы, мяў іх і расціраў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́пе́к, прі́пік, пры́пяк, пры́пык ’месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы’; ’выступ печы або дашчаны насціл каля печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь; прымурак’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Дразд., Нік. Очерки, Сл. ПЗБ, ТС, ПСл, Шушк.). Рус. смал. при́пек ’лава каля печы; прыпек’, укр. припекпрыпек; ляжанка’. Слова ўзнікла ў выніку зваротнай дэрывацыі ад пры́печ, прыпе́чак з узнаўленнем этымалагічнага зычнага ‑к‑, магчыма, не без уплыву слова прыпёк2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́пек м, пры́печак м Herdstelle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыпек, загнет, загнетка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

скаваро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скаварады. А для дзяцей найбольша свята Абы наесціся багата. І звон аб прыпек скавародны, Так блізкі сэрцу, так ім родны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прып (пріп) ’перадпечны выступ з цаглянай пляцоўкай’ (Нік. Очерки). Няясна. Відаць, з пры́пек ’выступ печы’ (гл.) з адсячэннем фіналі слова, успрынятай у якасці памяншальнага суфікса ‑ек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сагано́к, ‑нка, м.

Абл. Маленькі саган. Млеюць тады [пасля работы] ногі, хочацца свежага малака і маладой бульбы-паспешкі, зваранай у саганку на двары ля дрывотні... Пташнікаў. [Зося] ўзяла саганок з бульбай, перажыла яе, паставіла на прыпек і лёгенькім рагачыкам прыставіла чыгунок да агню. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляжа́нка, ліжа́нкапрыпек, запечак, нары; месца, прыстасаванае для ляжання’, ’грубка’, ’верхняя планка ў драбіне воза’, ’ляжак-калаўрот’, ’логава звера’, ле́жанка ’гультай’, ’распешчанае дзіцё’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Шат., Уладз., Мат. Гом.; КЭС, лаг.). Укр., рус. лежанка ’бочка-ляжанка’. Прасл. ležanъka (Трубачоў, Эт. сл., 14, 160–161). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе — Сцяцко (Афікс. наз., 28–29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)