прыпа́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыпа́рны прыпа́рная прыпа́рнае прыпа́рныя
Р. прыпа́рнага прыпа́рнай
прыпа́рнае
прыпа́рнага прыпа́рных
Д. прыпа́рнаму прыпа́рнай прыпа́рнаму прыпа́рным
В. прыпа́рны (неадуш.)
прыпа́рнага (адуш.)
прыпа́рную прыпа́рнае прыпа́рныя (неадуш.)
прыпа́рных (адуш.)
Т. прыпа́рным прыпа́рнай
прыпа́рнаю
прыпа́рным прыпа́рнымі
М. прыпа́рным прыпа́рнай прыпа́рным прыпа́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпа́рны

1. зно́йный, жа́ркий;

п. дзень — зно́йный день;

2. прям., перен. стра́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыпару, з’яўляецца прыпарам. Была душная прыпарная цішыня. Самуйлёнак. Сніць, мусіць, прыпарны дзень свой палетак, Жніўную песню — высокае жыта. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́р, -у, м.

1. Гарачыня ад нагрэтага сонцам паветра.

Паўдзённы п.

2. Напружаная летняя праца ў час касьбы, жніва.

Жніўны п.

Экзаменацыйны п. (перан.).

|| прым. прыпа́рны, -ая, -ае.

Прыпарная пара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знойный

1. гара́чы, спяко́тны, прыпа́рны;

знойный день гара́чы (спяко́тны, прыпа́рны) дзень;

2. перен. (пылкий) па́лкі, гара́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)