прыпа́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыпа́йка прыпа́йкі
Р. прыпа́йкі прыпа́ек
Д. прыпа́йцы прыпа́йкам
В. прыпа́йку прыпа́йкі
Т. прыпа́йкай
прыпа́йкаю
прыпа́йкамі
М. прыпа́йцы прыпа́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпа́йка ж., в разн. знач. припа́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́йванне і прыпа́йка гл. прыпаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпайваць — прыпаяць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑паек. Тое, што прыпаяна да чаго‑н. Па некалькі разоў прыходзіцца перарабляць кожную прыпайку. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што. Прырабіць паяннем.

П. ручку да чайніка.

2. што і каму. Вынесці судовае рашэнне ў адносінах да каго-н. (разм., неадабр.).

Яму прыпаялі пяць гадоў турмы.

|| незак. прыпа́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыпа́йванне, -я, н. (да 1 знач.) і прыпа́йка, -і, ДМ -ЙЦЫ, ж. (да 1 знач.).

|| прым. прыпа́йны, -ая, -ае і прыпа́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыліто́ўка ж., уст., см. прыпа́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

припа́йка ж.

1. (действие) прыпа́йка, -кі ж., прыпа́йванне, -ння ср., уст. прыліто́ўванне, -ння ср.;

2. (припаянная часть) прыпа́йка, -кі ж., уст. прыліто́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́й, ‑ю, м.

1. Прымёрзлы да берага лёд. Ужо абодва ўзбярэжжы Лядовы ахапіў прыпай. Хведаровіч.

2. Тое, што і прыпайка (у 2 знач.). На самым канцы цэха ў скрынку падалі ўжо гатовыя электралямпачкі з усімі іх прыпаямі, цокалямі, вальфрамавымі нітачкамі ўсярэдзіне. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)