прыпа́й, -ю, м.

Прымёрзлы да берага лёд.

|| прым. прыпа́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпа́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыпа́й прыпа́і
Р. прыпа́ю прыпа́яў
Д. прыпа́ю прыпа́ям
В. прыпа́й прыпа́і
Т. прыпа́ем прыпа́ямі
М. прыпа́і прыпа́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпа́й, -па́ю м. (лёд) припа́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́й, ‑ю, м.

1. Прымёрзлы да берага лёд. Ужо абодва ўзбярэжжы Лядовы ахапіў прыпай. Хведаровіч.

2. Тое, што і прыпайка (у 2 знач.). На самым канцы цэха ў скрынку падалі ўжо гатовыя электралямпачкі з усімі іх прыпаямі, цокалямі, вальфрамавымі нітачкамі ўсярэдзіне. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпай

т. 13, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыпа́йны гл. прыпай, прыпаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

припа́й спец. прыпа́й, -па́ю м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпо́й ’ільдзіна, якая прыбілася да берага’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. припо́й ’лядовы прыпай’, укр. припа́й ’крыга, якая моцна прымерзла да берагоў’. Нулявы дэрыват ад прыпаяць < паяць (гл.) з чаргаваннем галосных у корані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛЮ́ТАРСКІ ЗАЛІ́Ў,

у Берынгавым м., на ПнУ ад п-ва Камчатка, паміж п-вамі Гавена і Алютарскім. Даўж. 83 км, шыр. на ўваходзе 228 км, глыб. ў паўд. ч. да 1000 м. Утварае бухты Лаўрова і Сумнення. Прылівы няправільныя, паўсутачныя, выш. 0,3—1,9 м. Большую ч. года ўкрыты лёдам; каля берагоў са снеж. да мая — прыпай.

т. 1, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́ПЦЕВЫХ МО́РА, Сібірскае,

Нордэншэльда, ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., каля паўн. ўзбярэжжа Усх. Сібіры, паміж п-вам Таймыр, а-вамі Паўн. Зямля і Новасібірскімі. На З пралівамі Вількіцкага, Шакальскага і Чырв. Арміі злучаецца з Карскім м., на У пралівамі Дзмітрыя Лапцева, Этэрыкан і Саннікава — з Усх.-Сіб. морам. Пл. 662 тыс. км2. Размешчана ў межах мацерыковай водмелі, якая на Пн стромка абрываецца да ложа акіяна. Пераважаюць глыбіні да 50 м, найб. глыб. 3385 м. Берагі моцна парэзаныя, утвараюць залівы: Хатангскі, Алянёцкі, Буор-Хая, Янскі. Найб. астравы: Вял. Бегічаў, Камсамольскай Праўды, Малы Таймыр і інш. Упадаюць рэкі: Лена, Хатанга, Анабар, Алянёк, Амалой і Яна. Клімат арктычны. Адно з самых халодных мораў Расіі. З кастр. да ліп. ўкрыта лёдам; на Пд шырокі прыпай, на Пн плывучыя льды. Сярэдняя т-ра вады на паверхні летам у цэнтр. ч. мора 2—3 °C, у залівах — да 8—10 °C. Салёнасць ад 20‰ на Пд да 34‰ на Пн. Прылівы паўсутачныя (да 0,5 м). Рыбалоўства (асятровыя, омуль, муксун, нельма). Водзяцца нерпа, марскі заяц, морж, белы мядзведзь. На берагах — птушыныя базары. Л.м. — частка Паўночнага марскога шляху. Гал. порт — Тыксі. Названа ў гонар рус. палярных даследчыкаў 18 ст. Дз.Я.Лапцева і Х.П.Лапцееа.

т. 9, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)