прыпадо́бніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што і да каго-чаго.

Параўноўваючы, зрабіць, уявіць падобным да каго-, чаго-н.

|| незак. прыпадабня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыпадабне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпадо́бніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпадо́бню прыпадо́бнім
2-я ас. прыпадо́бніш прыпадо́бніце
3-я ас. прыпадо́бніць прыпадо́бняць
Прошлы час
м. прыпадо́бніў прыпадо́бнілі
ж. прыпадо́бніла
н. прыпадо́бніла
Загадны лад
2-я ас. прыпадо́бні прыпадо́бніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпадо́бніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпадо́бніць (да каго, чаго) сов. уподо́бить (кому, чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпадо́бніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што да чаго.

1. Зрабіць падобным на каго‑, што‑н.

2. Апісваючы, апавядаючы аб кім‑, чым‑н., параўнаць з кім‑, чым‑н., супаставіць. Прыпадобніць гоман да шуму лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпадабня́ць гл. прыпадобніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпадабне́нне гл. прыпадобніцца, прыпадобніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпадабня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прыпадобніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпадо́бніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпадобніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпадо́бнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыпадобніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыраўнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Разм. Прыпадобніць сябе каму‑, чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)