прынц, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тытул члена каралеўскага дома (у Заходняй Еўропе), а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| ж. прынцэ́са, -ы, мн. -ы, -цэ́с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́нц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́нц пры́нцы
Р. пры́нца пры́нцаў
Д. пры́нцу пры́нцам
В. пры́нца пры́нцаў
Т. пры́нцам пры́нцамі
М. пры́нцу пры́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прынц м. принц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прынц, ‑а, м.

У Заходняй Еўропе — тытул члена (не караля) каралеўскага дома. // Асоба, якая носіць такі тытул.

[Ням. Prinz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРЫНЦ (ням. Prinz, франц. prince ад лац. princeps першы, галоўны),

тытул няцарствуючай асобы каралеўскага ці інш. ўладарнага дому ў Зах. Еўропе. У П. — наследнікаў прастола, якія атрымлівалі ва ўдзел родавую правінцыю, яе назва ўключалася ў тытул: напр., П. Уэльскі (з 1301), П.​Астурыйскі (з 1388), П. Неапалітанскі (з 1735). У герм. манархіях 19 ст. старэйшы сын правячага герцага ці князя наз. наследны П. Пры Напалеоне ПІ у Францыі наследнік прастола наз. імперскім П. У герм. імперыі П. кароны (кронпрынц) тое, што франц. дафін ці рас. царэвіч. У некат. еўрап. краінах асобы, якія часова кіравалі каралеўствам, наз. П.-рэгентамі. Тытул П. носяць наследнікі прастола ў Кувейце, Саудаўскай Аравіі, Тайландзе і некат. інш. краінах Усходу.

т. 13, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прынц м. Prinz m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прынц

(ням. Prinz, ад лац. princeps = галава, валадар)

член каралеўскай сям’і.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прынц-ко́нсарт

(англ. prince consort)

муж законнай каралевы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

насле́дны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца наследнікам прастола.

Н. прынц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

принц прынц, род. пры́нца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)