прынале́жнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. прынале́жнасць
Р. прынале́жнасці
Д. прынале́жнасці
В. прынале́жнасць
Т. прынале́жнасцю
М. прынале́жнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прынале́жнасць, -і, ж.

1. да чаго. Знаходжанне ў складзе чаго-н., уваходжанне ў склад чаго-н. (кніжн.).

П. да якой-н. арганізацыі, партыі, класа.

2. Неад’емная ўласцівасць, прымета каго-, чаго-н.

Дапытлівасць — п. маладосці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прынале́жнасць ж.

1. (да чаго) принадле́жность (к чему);

п. да арганіза́цыі — принадле́жность к организа́ции;

2. (да чаго) прича́стность (к чему);

п. да маста́цтва — прича́стность к иску́сству;

3. (характерная особенность) принадле́жность;

царкоўнаславяні́змы былі́ ~сцю кні́жнай мо́вы — церковнославяни́змы бы́ли принадле́жностью кни́жного языка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прынале́жнасць, ‑і, ж.

1. Уваходжанне ў склад чаго‑н., дачыненне да чаго‑н. Нацыянальная прыналежнасць. □ Праўда, ад мундзіра застаўся толькі пакрой і матэрыя, усе ж адзнакі яго прыналежнасці да катэгорыі мундзіраў польскіх вайскоўцам — каўнер, гузікі з белымі арламі — дзед Талаш павыпорваў. Колас. [Надзя:] — І ўсіх [людзей] будзе аб’ядноўваць прыналежнасць да адной партыі, партыі камунізма. Лынькоў.

2. Неад’емная ўласцівасць, прыкмета чаго‑н. У п’есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош. Наяўныя ў ранніх беларускіх пісьмовых помніках царкоўнаславянізмы былі амаль выключна прыналежнасцю кніжнай пісьмовай мовы. Жураўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прынале́жнасць ж.

1. (да арганізацыі і г. д.) Zúgehörigkeit f -, Ángehörigkeit f -;

2. (дачыненне да чаго-н.) Mítwirkung f -, Téilnahme f - (an D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нале́жнасць ж., см. прынале́жнасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́ўтарства, -а, н.

Прыналежнасць твора аўтару.

Устанавіць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гатунко́васць, -і, ж.

Прыналежнасць да таго ці іншага гатунку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шляхе́тнасць, -і, ж.

1. гл. шляхетны.

2. Прыналежнасць да дваранскага саслоўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падда́нства, -а, н.

Прыналежнасць чалавека да якой-н. манархічнай дзяржавы.

Змяніць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)