ПРЫМА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,

адна з разнавіднасцей сацыяльна-бытавых песень. Вядомы многім народам. Асн. тэма песень — жыццё бедняка-прымака ў заможнай сям’і жонкі. Большасць іх пачынаецца са сцвярджэння: «А хто ў прымах не бываў, той гора не знае». П.п. не вызначаюцца складанасцю і багаццем сродкаў маст. выразнасці. Найб. пашыраны матыў П.п. — крыўда на скупую цешчу, лянівую і злосную жонку. Часам заканчваліся паказам, як прымакі з гора ідуць тапіцца. Выконваліся звычайна мужчынамі. У працэсе эвалюцыі сталі ўспрымацца як гумарыстычныя.

Публ.: Сацыяльна-бытавыя песні. Мн., 1987.

Літ.:

Петровская Г.А. Белорусские социально-бытовые песни. Мн., 1982.

Г.​А.​Пятроўская.

т. 13, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыма́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыма́цкі прыма́цкая прыма́цкае прыма́цкія
Р. прыма́цкага прыма́цкай
прыма́цкае
прыма́цкага прыма́цкіх
Д. прыма́цкаму прыма́цкай прыма́цкаму прыма́цкім
В. прыма́цкі (неадуш.)
прыма́цкага (адуш.)
прыма́цкую прыма́цкае прыма́цкія (неадуш.)
прыма́цкіх (адуш.)
Т. прыма́цкім прыма́цкай
прыма́цкаю
прыма́цкім прыма́цкімі
М. прыма́цкім прыма́цкай прыма́цкім прыма́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БАТРА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,

песні батракоў, парабкаў, наймітаў у памешчыцкіх або кулацкіх гаспадарках; сацыяльна-бытавая нар. пазаабрадавая лірыка. Змест іх — скарга на гаротнае жыццё, цяжкую працу, здзекі гаспадара, сац. пратэст. Глыбінёй пачуцця вылучаюцца песні парабчанкі-сіраты, вымушанай жыць на «служэбным хлебе», што ела «ў сенцах за дзвярмі, аблівалася слязьмі», і наогул найміткі, бо яе хлеб таксама горкі («хто яго ўкусіць, той плакаці мусіць»). Батрацкія песні ўвабралі ў сябе больш раннія бурлацкія і некаторыя прымацкія песні, блізкія да іх сац. гучаннем.

Літ.:

Петровская Г.А. Белорусские социально-бытовые песни. Мн., 1982.

т. 2, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)