прыліпа́ла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыліпа́ла прыліпа́лы
Р. прыліпа́лы прыліпа́л
Д. прыліпа́лу прыліпа́лам
В. прыліпа́лу прыліпа́л
Т. прыліпа́лам прыліпа́ламі
М. прыліпа́ле прыліпа́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыліпа́ла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыліпа́ла прыліпа́лы
Р. прыліпа́лы прыліпа́л
Д. прыліпа́ле прыліпа́лам
В. прыліпа́лу прыліпа́л
Т. прыліпа́лай
прыліпа́лаю
прыліпа́ламі
М. прыліпа́ле прыліпа́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыліпа́ла м. и ж.

1. зоол. прилипа́ла, прилипа́ло ср.;

2. разг. прилипа́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыліпа́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыліпа́ю прыліпа́ем
2-я ас. прыліпа́еш прыліпа́еце
3-я ас. прыліпа́е прыліпа́юць
Прошлы час
м. прыліпа́ў прыліпа́лі
ж. прыліпа́ла
н. прыліпа́ла
Загадны лад
2-я ас. прыліпа́й прыліпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыліпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прилипа́ла

1. зоол. прыліпа́ла, -лы м. и ж.;

2. перен., разг. прыліпа́ла, -лы м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРЫЛІПА́ЛЫ, прыліпалавыя (Echeneidae),

сямейства рыб атр. акунепадобных (па інш. класіфікацыі — атр. прыліпалападобных). Вядомы з эацэну (каля 50 млн. г. назад). 7 родаў, 7 (10) відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных акіянічных водах. Дарослыя асобіны прысмоктваюцца да рыб, чарапах, кітоў, днішчаў суднаў. Могуць весці і свабодны спосаб жыцця (напр., прыліпала звычайны — Echeneis naucrates).

Даўж. да 1 м. Першы спінны плаўнік перамешчаны на галаву і ператвораны ў прысосак — авальны дыск, абкружаны пругкім мускульным валікам. Промні плаўніка падзелены на 2 гарыз. ч., якія ўтвараюць на прысмоктвальным дыску быццам бы папярочныя складкі, якія ўтвараюць вакуум, калі прыўздымаюцца. Кормяцца планктонам.

Прыліпала звычайны.

т. 13, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прылі́па м. и ж., разг., см. прыліпа́ла2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hanger-on [ˌhæŋərˈɒn] n. (pl. hangers-on) derog. прыспе́шнік; прыліпа́ла; паразі́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

подлипа́ла прост. прыліпа́ла, -лы м. и ж., падліпа́ла, -лы м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узмакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў мокрым (звычайна ад поту). Іван з Аляксеем ледзь паспявалі за .. [Сітай], моўчкі сапучы і выціраючы хусцінкамі ўзмакрэлыя твары. Б. Стральцоў. Пот засланяў вочы Змітраку, сцякаў з твару, .. да цела прыліпала ўзмакрэлая майка, хоць выціскай яе. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)