прыляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены; зак., што да чаго.

Прымацаваць ліпкае або ліпкім.

П. аб’яву да сцяны. П. пластыр.

|| незак. прыле́пліваць, -аю, -аеш, -ае і прыляпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыляпі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыляплю́ прыле́пім
2-я ас. прыле́піш прыле́піце
3-я ас. прыле́піць прыле́пяць
Прошлы час
м. прыляпі́ў прыляпі́лі
ж. прыляпі́ла
н. прыляпі́ла
Загадны лад
2-я ас. прыляпі́ прыляпі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыляпі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыляпі́ць сов., прям., перен. прилепи́ть;

п. ма́рку — прилепи́ть ма́рку;

п. мяну́шку — прилепи́ть про́звище

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што.

Прымацаваць да чаго‑н. што‑н. ліпкае або чым‑н. ліпкім; прыклеіць. Прыляпіць аб’яву да сцяны. □ Янка прыляпіў свечку воддаль ад бочак і ўзяўся за работу. Ваданосаў. // перан. Разм. Даць каму‑н. (прозвішча, мянушку). [Доктарку] Рыгор добра ведаў. Яшчэ пазалетась на практыцы пазнаёміўся і мянушку ёй прыляпіў: «Сучок». Б. Стральцоў. // Разм. Прырабіць, прымацаваць да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыле́пліваць гл. прыляпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыле́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прыляпіць што-н. у многіх месцах, прыляпіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыляпіць што‑н. у многіх месцах, прыляпіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што.

Разм. Прыляпіць, прыклеіць пад чым‑н. // і чаго. Прыляпіць дадаткова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прилепи́ть сов. прыляпі́ць, мног. папрыле́пліваць, папрыляпля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыле́плены прям., перен. приле́пленный; см. прыляпі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)