дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Брат Ю.Касакоўскага. У 1767 як сакратар дэлегацыі ад Радамскай канфедэрацыі выязджаў у Маскву для пошуку падтрымкі ў барацьбе супраць рэформ у Рэчы Паспалітай. Адзін з кіраўнікоў Барскай канфедэрацыі. Пасля разгрому яе змяніў паліт. арыентацыю на карысць Расіі. Ў 1792 пасля абвяшчэння Таргавіцкай канфедэрацыі прымаў удзел у ваенных дзеяннях Расіі супраць Рэчы Паспалітай. Пасля захопу Вільні прызначыў сябе польным гетманам ВКЛ. Адстойваў аўтаномію ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. У час паўстання 1794прылюдна павешаны паўстаўшымі ў Вільні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Непрылю́дны ’нелюдзімы’ (міёр., Нар. сл.), няпрылю́дны ’тс’ (Сл. ПЗБ), нэпрылю́дны ’непрыемны, няветлівы, дзіклівы’ (Полес. этнолингв. сб., 10), непрылю́дак ’маўклівы, дзікаваты чалавек’ (мядз., Нар. сл.), ’нелюдзень’ (Жд. 1). Можа разглядацца як недакладная беларуска-сербахарвацкая ізалекса, параўн. серб.-харв.неуљудан човек, якому адпавядае зах.-палеск.нэпрылюдна людына (Талстыя, Полес. этнолингв. сб., 10), што, аднак, не дае падстаў для рэканструкцыі адпаведнага праславянскага слова. Хутчэй за ўсё, самастойнае ўтварэнне на базе спалучэння пры людзе > прылюдна, як рус.при народе > принародно ’яўна, на вачах у людзей’, якое магло ўзнікаць у розныя перыяды ў асобных славянскіх мовах, параўн. дакладны адпаведнік славен.nepriljuden ’маўклівы, няветлівы, нелюдзімы’.