прыкле́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́іцца; зак.

Прыліпнуць, прымацавацца з дапамогай клею ці чаго-н. клейкага.

Марка добра прыклеілася.

|| незак. прыкле́йвацца, -аецца.

|| наз. прыкле́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкле́іцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыкле́юся прыкле́імся
2-я ас. прыкле́ішся прыкле́іцеся
3-я ас. прыкле́іцца прыкле́яцца
Прошлы час
м. прыкле́іўся прыкле́іліся
ж. прыкле́ілася
н. прыкле́ілася
Дзеепрыслоўе
прош. час прыкле́іўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыкле́іцца сов. прикле́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкле́іцца, ‑клеюся, ‑клеішся, ‑клеіцца; зак.

Прымацавацца да чаго‑н. з дапамогай клею або чаго‑н. клейкага. Папера добра прыклеілася. // Прыліпнуць, прыстаць да чаго‑н. З-пад вязанай шэрай хусткі выбілася пасмачка русявых [валасоў] і прыклеілася да ўспацелага лба. Навуменка. // перан. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). Вось і прыклеілася да .. [Максіма] мянушка «Маўчун». Капусцін. Я і сам ведаў, што сёння вяселле Лаўрэнавага Жэнькі, хлопца, да якога з маленства яшчэ прыклеілася мянушка «Цыца». Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикле́иться прыкле́іцца, мног. папрыкле́йвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.

Разм. Прыляпіцца, прыклеіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укле́иться (уместиться) разг. укле́іцца, накле́іцца, прыкле́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накле́іцца, ‑клеіцца; зак.

Прыліпнуць, прыклеіцца пры дапамозе клею. Маркі добра наклеіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкле́йвацца несов., возвр., страд. прикле́иваться; см. прыкле́іцца, прыкле́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкле́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыклеіцца.

2. Зал. да прыклейваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)