прыклані́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыкланю́ |
прыкло́нім |
| 2-я ас. |
прыкло́ніш |
прыкло́ніце |
| 3-я ас. |
прыкло́ніць |
прыкло́няць |
| Прошлы час |
| м. |
прыклані́ў |
прыклані́лі |
| ж. |
прыклані́ла |
| н. |
прыклані́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыклані́ |
прыклані́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыклані́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыклані́ць, ‑кланю, ‑клоніш, ‑клоніць; зак., што.
Разм. Схіліць, нахіліць, прыгнуць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць І галоўку чуць прыклоніць, Не варушыцца, маўчыць. Колас. Жонка .. [Тараса] ўгледзела, узрадавалася, нешта пытае, а ён, хмуры, як лес у буру, пайшоў проста к нябожчыцы, прыкланіў калені. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)