прызвыча́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́ены; зак., каго-што.

Прывіць навык да чаго-н.

П. змалку дзяцей да працы.

|| незак. прызвыча́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызвыча́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прызвыча́ю прызвыча́ім
2-я ас. прызвыча́іш прызвыча́іце
3-я ас. прызвыча́іць прызвыча́яць
Прошлы час
м. прызвыча́іў прызвыча́ілі
ж. прызвыча́іла
н. прызвыча́іла
Загадны лад
2-я ас. прызвыча́й прызвыча́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прызвыча́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прызвыча́іць сов. приучи́ть;

п. сябе́ да хо́ладу — приучи́ть себя́ к хо́лоду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызвыча́іць, ‑чаю, ‑чаіш, ‑чаіць; зак., каго-што.

Прывіць навык да чаго‑н., прывучыць да чаго‑н. Прызвычаіць дзяцей да працы. Прызвычаіць сябе рана ўставаць. □ Я прызвычаіў зрок даўно Да сонца, да штурвала — рукі, А слых і сэрца — да званоў, Набатных несціханых гукаў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызвыча́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прызвычаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызвыча́йваць несов. приуча́ть; см. прызвыча́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызвыча́енне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прызвычайваць — прызвычаіць і прызвычайвацца — прызвычаіцца.

2. Разм. Прывычка, звычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызвыча́ены

1. прил. привы́чный;

2. прич. приу́ченный; см. прызвыча́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wdrożyć

зак.

1. прывучыць, прызвычаіць;

2. узбудзіць (справу і да т.п.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прызвыча́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прызвычаіць.

2. у знач. прым. Які стаў прывычкай; прывычны, звычайны. Прызвычаеным рухам .. [жанчына] зняла хустку з галавы, клапатліва развесіла яе на галінках. Лынькоў.

3. у знач. прым. Які прывык да чаго‑н. Прызвычаенае вока заўважала шмат чаго і ў цемры. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)