прыжму́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Жмурачыся, прыкрыць павекамі (вочы).

П. правае вока.

|| незак. прыжму́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыжму́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыжму́ру прыжму́рым
2-я ас. прыжму́рыш прыжму́рыце
3-я ас. прыжму́рыць прыжму́раць
Прошлы час
м. прыжму́рыў прыжму́рылі
ж. прыжму́рыла
н. прыжму́рыла
Загадны лад
2-я ас. прыжму́р прыжму́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыжму́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыжму́рыць сов. прижму́рить, прищу́рить;

хі́тра п. во́чы — хи́тро прищу́рить глаза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыжму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу. Лынькоў. — Выбачайце, што патурбавала, — прыжмурыла вочы ад электрычнага святла Кацярына. Пальчэўскі. Дзед прыжмурыў вочы, і скупая ўсмешка прабегла па яго твары. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыжму́рваць, прыжму́рыць:

прыжму́рваць во́чы die ugen zkneifen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прищу́рить сов. прыжму́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сощу́рить сов. прыжму́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыжму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Прыжмурыць вока або вочы.

П. ад яркага святла.

|| незак. прыжму́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыжму́раны прижму́ренный, прищу́ренный; см. прыжму́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

защу́рить сов., разг. зажму́рыць, прыжму́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)