прые́зд гл. прыехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прые́зд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прые́зд
Р. прые́зду
Д. прые́зду
В. прые́зд
Т. прые́здам
М. прые́здзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прые́зд, -ду м. прие́зд; прибы́тие ср.;

з ~дам! — с прие́здом!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прые́зд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыязджаць — прыехаць.

2. Знаходжанне прыезджага дзе‑н. Не было цяпер і той цэласці і яснасці, з якой жыў .. [Лабановіч] тут першыя дні свайго прыезду. Колас. Хлопчык памятае, як яшчэ ў час яго першага прыезду каля кар’ераў — шырокіх ям, напоўненых вадой, — высіліся акуратна складзеныя штабялі тарфяных цаглін. Даніленка. І ўспомнілася .. [Багдановічу], як у папярэдні прыезд, — тады ён быў дужы, — пайшлі яны з Купалам у поле. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прые́зд м nkunft f -, -künfte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прые́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

Прыбыць, перамяшчаючыся на чым-н.

П. на аўтобусе.

П. дамоў.

|| незак. прыязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прые́зд, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нечака́ны, -ая, -ае.

Такі, якога не чакалі; непрадбачаны.

Н. прыезд.

|| наз. нечака́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доўгачака́ны, -ая, -ае.

Такі, якога доўга, з нецярпеннем чакаюць.

Д. прыезд сына.

Доўгачаканая вестка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

coming1 [ˈkʌmɪŋ] n. прыхо́д, прые́зд, прыбыццё; надыхо́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

жда́нкі, -нак (разм.).

Тое, чаго чакаюць, на што спадзяюцца.

Жданкі паесці — не дачакаўшыся, страціць надзею на чый-н. прыход, прыезд і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)