Прыгодніцкая літаратура 8/595

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫГО́ДНІЦКАЯ ЛІТАРАТУ́РА,

мастацкая проза пра рэальныя ці выдуманыя падзеі, насычаныя займальнымі калізіямі, нечаканымі паваротамі, матывамі выкраданняў і праследаванняў, раскрыццём таямніц і загадак. Дзеянне адбываецца ў асаблівых умовах; персанажы рэзка падзяляюцца на ліхадзеяў і герояў. П.л. звязана з дэтэктыўнай літаратурай, падарожжам і фантастычнай літаратурай.

Вытокі Пл. ў авантурных творах антычнасці («Метамарфозы» Л.​Апулея) і сярэднявечча («Аповесць пра Трышчана»), Пл. фарміравалася і развівалася ў выніку пераасэнсавання ў эпоху барока рыцарскіх раманаў, з якімі непасрэдна звязана, і пад уплывам рамантызму. У ліку першых узораў П.л. былі «марскія раманы» Дж.​Ф.​Купера (ЗША) і Ф.​Марыета (Вялікабрытанія), гіст.-прыгодніцкія раманы А.​Дзюма-бацькі і сац.-прыгодніцкія Э.​Сю (Францыя). Класічныя ўзоры П.л. — творы Т.​М.​Рыда. Р.​Л.​Стывенсана, Р.​Хагарда (Вялікабрытанія), Ж.​Верна, Л.​А.​Бусенара (Францыя), Дж.​Лондана (ЗША) і інш. У рус. л-ры вядомы прыгодніцкія творы А.​Грына, А.​М.​Талстога, А.​Бяляева, братоў Вайнераў, В.​Каверына, А.​Рыбакова, Ю.​Сямёнава, І.​Яфрэмава, К.​Вільмонт і інш.

На Беларусі элементы П.л. прысутнічаюць у мемуарах С.​Пільштын «Рэха, на свет пададзенае, заняткаў, падарожжа і жыцця майго авантураў...» (1760; у бел. пер. «Авантуры майго жыцця», апубл. ў 1993), змест якіх нагадвае прыгодніцкі раман. Уласна П.л. склалася ў творчасці Я.​Маўра. Яго аповесці «У краіне райскай птушкі» (1927), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930) і раман «Амок» (1929) развіваюць традыцыі сусв. П.л. Вядомы прыгодніцкія аповесці «Каштанавы «Масквіч» Х.​Жычкі (1959), «Злачынства ля Зялёнай тоні» У.​Краўчанкі (1961), «Пажарніца» («Тайна бункера № 7») У.​Паўлава (1968), «Эрпіды на планеце Зямля» П.​Місько (1987), «Блуканні па іншасвеце» Я.​Сіпакова (1994), «Пастка для пярэваратня» А.​Якімовіча (1997) і інш.

Майстар прыгодніцкай прозы — У.​Караткевіч (аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964; раман «Чорны замак Альшанскі», 1979—80, і інш.). Прыгодніцкі элемент характэрны для асобных твораў Я.​Коласа, З.​Бядулі, М.​Лынькова, Э.​Самуйлёнка, К.​Чорнага, У.​Дубоўкі, С.​Баранавых, Б.​Мікуліча, Р.​Мурашкі, Я.​Нёманскага, І.​Шамякіна, І.​Сяркова. У прыгодніцкім жанры выступаюць А.​Асіпенка, В.​Гігевіч, Л.​Дайнека, Э.​Скобелеў, М.​Чаргінец, У.​Ягоўдзік і інш.

М.​Р.​Міхайлаў.

т. 13, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

приключе́нческий прыго́дніцкі;

приключе́нческая по́весть прыго́дніцкая апо́весць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыго́дніцтва, ‑а, н.

1. Прыгодніцкая тэматыка. Прыгодніцтву ў творах для дзяцей наогул не шанцуе. «Полымя».

2. зб. Прыгоды. [Лясніцкі:] — Найлепшая кандыдатура для такой справы. Смеласць, кемлівасць, любоў да прыгодніцтва. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́дніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыго́дніцкі прыго́дніцкая прыго́дніцкае прыго́дніцкія
Р. прыго́дніцкага прыго́дніцкай
прыго́дніцкае
прыго́дніцкага прыго́дніцкіх
Д. прыго́дніцкаму прыго́дніцкай прыго́дніцкаму прыго́дніцкім
В. прыго́дніцкі (неадуш.)
прыго́дніцкага (адуш.)
прыго́дніцкую прыго́дніцкае прыго́дніцкія (неадуш.)
прыго́дніцкіх (адуш.)
Т. прыго́дніцкім прыго́дніцкай
прыго́дніцкаю
прыго́дніцкім прыго́дніцкімі
М. прыго́дніцкім прыго́дніцкай прыго́дніцкім прыго́дніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

геро́іка-прыго́дніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. геро́іка-прыго́дніцкі геро́іка-прыго́дніцкая геро́іка-прыго́дніцкае геро́іка-прыго́дніцкія
Р. геро́іка-прыго́дніцкага геро́іка-прыго́дніцкай
геро́іка-прыго́дніцкае
геро́іка-прыго́дніцкага геро́іка-прыго́дніцкіх
Д. геро́іка-прыго́дніцкаму геро́іка-прыго́дніцкай геро́іка-прыго́дніцкаму геро́іка-прыго́дніцкім
В. геро́іка-прыго́дніцкі
геро́іка-прыго́дніцкага
геро́іка-прыго́дніцкую геро́іка-прыго́дніцкае геро́іка-прыго́дніцкія
Т. геро́іка-прыго́дніцкім геро́іка-прыго́дніцкай
геро́іка-прыго́дніцкаю
геро́іка-прыго́дніцкім геро́іка-прыго́дніцкімі
М. геро́іка-прыго́дніцкім геро́іка-прыго́дніцкай геро́іка-прыго́дніцкім геро́іка-прыго́дніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэтэкты́ўна-прыго́дніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэтэкты́ўна-прыго́дніцкі дэтэкты́ўна-прыго́дніцкая дэтэкты́ўна-прыго́дніцкае дэтэкты́ўна-прыго́дніцкія
Р. дэтэкты́ўна-прыго́дніцкага дэтэкты́ўна-прыго́дніцкай
дэтэкты́ўна-прыго́дніцкае
дэтэкты́ўна-прыго́дніцкага дэтэкты́ўна-прыго́дніцкіх
Д. дэтэкты́ўна-прыго́дніцкаму дэтэкты́ўна-прыго́дніцкай дэтэкты́ўна-прыго́дніцкаму дэтэкты́ўна-прыго́дніцкім
В. дэтэкты́ўна-прыго́дніцкі (неадуш.)
дэтэкты́ўна-прыго́дніцкага (адуш.)
дэтэкты́ўна-прыго́дніцкую дэтэкты́ўна-прыго́дніцкае дэтэкты́ўна-прыго́дніцкія (неадуш.)
дэтэкты́ўна-прыго́дніцкіх (адуш.)
Т. дэтэкты́ўна-прыго́дніцкім дэтэкты́ўна-прыго́дніцкай
дэтэкты́ўна-прыго́дніцкаю
дэтэкты́ўна-прыго́дніцкім дэтэкты́ўна-прыго́дніцкімі
М. дэтэкты́ўна-прыго́дніцкім дэтэкты́ўна-прыго́дніцкай дэтэкты́ўна-прыго́дніцкім дэтэкты́ўна-прыго́дніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аванту́рна-прыго́дніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аванту́рна-прыго́дніцкі аванту́рна-прыго́дніцкая аванту́рна-прыго́дніцкае аванту́рна-прыго́дніцкія
Р. аванту́рна-прыго́дніцкага аванту́рна-прыго́дніцкай
аванту́рна-прыго́дніцкае
аванту́рна-прыго́дніцкага аванту́рна-прыго́дніцкіх
Д. аванту́рна-прыго́дніцкаму аванту́рна-прыго́дніцкай аванту́рна-прыго́дніцкаму аванту́рна-прыго́дніцкім
В. аванту́рна-прыго́дніцкі (неадуш.)
аванту́рна-прыго́дніцкага (адуш.)
аванту́рна-прыго́дніцкую аванту́рна-прыго́дніцкае аванту́рна-прыго́дніцкія (неадуш.)
аванту́рна-прыго́дніцкіх (адуш.)
Т. аванту́рна-прыго́дніцкім аванту́рна-прыго́дніцкай
аванту́рна-прыго́дніцкаю
аванту́рна-прыго́дніцкім аванту́рна-прыго́дніцкімі
М. аванту́рна-прыго́дніцкім аванту́рна-прыго́дніцкай аванту́рна-прыго́дніцкім аванту́рна-прыго́дніцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыміна́льна-прыго́дніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крыміна́льна-прыго́дніцкі крыміна́льна-прыго́дніцкая крыміна́льна-прыго́дніцкае крыміна́льна-прыго́дніцкія
Р. крыміна́льна-прыго́дніцкага крыміна́льна-прыго́дніцкай
крыміна́льна-прыго́дніцкае
крыміна́льна-прыго́дніцкага крыміна́льна-прыго́дніцкіх
Д. крыміна́льна-прыго́дніцкаму крыміна́льна-прыго́дніцкай крыміна́льна-прыго́дніцкаму крыміна́льна-прыго́дніцкім
В. крыміна́льна-прыго́дніцкі (неадуш.)
крыміна́льна-прыго́дніцкага (адуш.)
крыміна́льна-прыго́дніцкую крыміна́льна-прыго́дніцкае крыміна́льна-прыго́дніцкія (неадуш.)
крыміна́льна-прыго́дніцкіх (адуш.)
Т. крыміна́льна-прыго́дніцкім крыміна́льна-прыго́дніцкай
крыміна́льна-прыго́дніцкаю
крыміна́льна-прыго́дніцкім крыміна́льна-прыго́дніцкімі
М. крыміна́льна-прыго́дніцкім крыміна́льна-прыго́дніцкай крыміна́льна-прыго́дніцкім крыміна́льна-прыго́дніцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фантасты́чна-прыго́дніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фантасты́чна-прыго́дніцкі фантасты́чна-прыго́дніцкая фантасты́чна-прыго́дніцкае фантасты́чна-прыго́дніцкія
Р. фантасты́чна-прыго́дніцкага фантасты́чна-прыго́дніцкай
фантасты́чна-прыго́дніцкае
фантасты́чна-прыго́дніцкага фантасты́чна-прыго́дніцкіх
Д. фантасты́чна-прыго́дніцкаму фантасты́чна-прыго́дніцкай фантасты́чна-прыго́дніцкаму фантасты́чна-прыго́дніцкім
В. фантасты́чна-прыго́дніцкі (неадуш.)
фантасты́чна-прыго́дніцкага (адуш.)
фантасты́чна-прыго́дніцкую фантасты́чна-прыго́дніцкае фантасты́чна-прыго́дніцкія (неадуш.)
фантасты́чна-прыго́дніцкіх (адуш.)
Т. фантасты́чна-прыго́дніцкім фантасты́чна-прыго́дніцкай
фантасты́чна-прыго́дніцкаю
фантасты́чна-прыго́дніцкім фантасты́чна-прыго́дніцкімі
М. фантасты́чна-прыго́дніцкім фантасты́чна-прыго́дніцкай фантасты́чна-прыго́дніцкім фантасты́чна-прыго́дніцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)