Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыганя́тысущ., уст. прика́зчик, надсмо́трщик за рабо́тами
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыганя́ты, ‑ага, м.
Слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны. Бачылі, як сцябаў селяніна бізуном панскі прыганяты.Галавач.//Разм. Наглядчык. Калючы дрот фашысцкіх канцлагераў, катаванні, голад, здзекі, парабкоўства ў нямецкіх прыганятых — усё гэта давялося паспытаць, «вывучыць» аўтару.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падганя́ты, ‑ага, м.
Уст. Той, хто падганяе каго‑н.; прыганяты. І млеюць рукі, ныюць косці, А падганяты ўсё крычыць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Памага́ты ’той, хто памагае каму-, чаму-н.; падручны’ (ТСБМ, Янк. 1). Да памагаць. Першапачаткова залежны дзеепрыметнік прошлага часу на ‑ат (параўн. прыганя́ты).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
driver
[ˈdraɪvər]
n.
1) шафёр -а m., кіро́ўца -ы m.; машыні́ст -а m.
2) прыганя́ты -ага m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ара́ты. Тыпова беларускае пераўтварэнне ст.-бел.ратай, оратай, адлюстроўваючых праслав.*ortajь (< *or(ti) + (t)‑ajь) па ўзору памагаты, прыганяты. Ратай, аратай — архаізмы (Шадурскі, дыс., 261), якія адзначаюцца і ў дыялектах (Смул., 160–161). Форма ратай, як і літ.artójas, адносіцца да агульнага балта-славянскага фонду (Траўтман, 13; Фрэнкель, 17; Смулкова, Лекс. балтызмы, 37). Меркаванні Мартынава (Лекс. балгызмы, 24) аб магчымасці запазычанага характару гэтага слова з балт. выклікаюць пярэчанні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыганя́ць, прыгна́ць ’прывесці, даставіць; прымушаць, падахвочваць’ (ТСБМ), прыгыня́ць ’тс’ (Бяльк.). Узыходзіць да прасл.*prigъnati/*prigoniti/*priganʼati, прэфіксальных утварэнняў ад *gъnati/*goniti/*ganʼati; гл. ганя́ць, гнаць. Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: прыго́н, прыго́нка ’дастаўка; прымус прыйсці, з’явіцца; згон’ (Нас., ТСБМ); прыго́н ’пасаг маладой у выглядзе жывога інвентару, статак’ (Федар.), прыгі́н ’дамашнія жывёлы, якіх бацькі далі як пасаг заручоным’ (Сіг.); з архаічнай словаўтваральнай структурай прыганя́ты ’слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун; аканом’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.); параўн. маляўніча вобразнае мн. л. перан. прыгыня́тыя ’нязжатыя сцяблы збожжа, якія засталіся ззаду’ (рас., Шатал.).