прывіта́цца гл. вітацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывіта́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прывіта́юся прывіта́емся
2-я ас. прывіта́ешся прывіта́ецеся
3-я ас. прывіта́ецца прывіта́юцца
Прошлы час
м. прывіта́ўся прывіта́ліся
ж. прывіта́лася
н. прывіта́лася
Загадны лад
2-я ас. прывіта́йся прывіта́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прывіта́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прывіта́цца сов. поздоро́ваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прывіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Звярнуцца з прывітаннем пры сустрэчы з кім‑н.; паздароўкацца. Стуку дзвярэй ніхто з іх не пачуў, і ўсе здзіўлена азірнуліся, калі Паходня падышоў да стала і прывітаўся. Хадкевіч. — Дзень добры, Павел Сяргеевіч, — прывітаўся.. [Сярожа] і працягнуў Паўлу чорную руку. — Ну як вам падабаецца ў нас?Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывіта́цца, прывіта́ць (be)grüßen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прывітацца, павітацца; паздароўкацца, парукацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

віта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы.

В. за руку.

|| зак. павіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прывіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. віта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поздоро́ваться сов. прывіта́цца, павіта́цца; прост. паздаро́ўкацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Павітацца, прывітацца з усімі, многімі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поклони́ться сов. паклані́цца; (приветствовать) прывіта́цца, павіта́цца, паздаро́ўкацца (з кім);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)