Формула прывядзення, гл. Рэкурэнтная формула

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Прывядзення сіл і мас метад 4/326

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прывядзе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прывядзе́нне
Р. прывядзе́ння
Д. прывядзе́нню
В. прывядзе́нне
Т. прывядзе́ннем
М. прывядзе́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыво́д², -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Механізм або сістэма механізмаў для прывядзення ў рух розных машын.

Электрычны п.

|| прым. прывадны́, -а́я, -о́е.

П. пас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дастасава́льнасць, ‑і, ж.

Магчымасць прымянення, прывядзення ў адпаведнасць з чым‑н. Дастасавальнасць тэорыі да практыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пас,

прыстасаванне для прывядзення ў рух механізмаў; перадача мяча ў спартыўных гульнях.

т. 12, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тра́ктар, -а, мн. трактары́ і (з ліч. 2, 3, 4) тра́ктары, -о́ў, м.

Самаходная машына для перамяшчэння, перавозкі грузаў і прывядзення ў дзеянне сельскагаспадарчых і іншых прылад.

Колавы т.

Гусенічны т.

|| прым. тра́ктарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрапрыво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Устройства для прывядзення ў рух механізма або машыны, у якім крыніцай механічнай энергіі з’яўляецца электрычны рухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мех², ме́ха, мн. мяхі́ і мяхо́ў, м.

1. Прыстасаванне са скуры для нагнятання паветра ў горан у кавальскай справе, а таксама для прывядзення ў дзеянне некаторых музычных інструментаў.

2. У фатаграфіі: святлонепранікальная частка фатаграфічнай камеры, падобная на гармонік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заво́д², -у і -а, М -дзе, м.

1. гл. завесці.

2. -у. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма.

Гадзіннік з сутачным заводам.

3. -а. Прыстасаванне для прывядзення ў дзеянне механізма.

З. гадзінніка.

4. -у. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)