прывы́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прывы́чны прывы́чная прывы́чнае прывы́чныя
Р. прывы́чнага прывы́чнай
прывы́чнае
прывы́чнага прывы́чных
Д. прывы́чнаму прывы́чнай прывы́чнаму прывы́чным
В. прывы́чны (неадуш.)
прывы́чнага (адуш.)
прывы́чную прывы́чнае прывы́чныя (неадуш.)
прывы́чных (адуш.)
Т. прывы́чным прывы́чнай
прывы́чнаю
прывы́чным прывы́чнымі
М. прывы́чным прывы́чнай прывы́чным прывы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прывы́чны, -ая, -ае.

1. Які стаў прывычкай.

П. ўклад жыцця.

2. Вядомы, добра знаёмы, такі, да якога прывык.

Прывычныя з дзяцінства мясціны.

Прывычныя сцены.

3. Які прывык, прывучыўся да чаго-н. (разм.).

Рукі, прывычныя да ўсякай працы.

|| наз. прывы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывы́чны привы́чный;

п. спо́саб жыцця́ — привы́чный о́браз жи́зни;

~ная з’я́ва — привы́чное явле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прывы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў прывычках, увайшоў у прывычку. Полаз і Вітушка паабедалі з прывычнай сялянскай паважнасцю. Шамякін. Пётра падышоў да сцірты і сказаў прывычнае «добры дзень». Пташнікаў. Увесь наш прывычны парадак механічнай работы пачаў трашчаць на ўсіх застаўках. Скрыган. // Добра знаёмы, звычайны. Халасцяцкі пакой, пусты, .. па-роднаму прывычны, зараз здаваўся.. [Банжыну] чужым. Шыцік.

2. Які выпрацаваў прывычку да чаго‑н., прывык да чаго‑н. Але прывычны паляўнічы зрок Адгадваў сярод густой травы, Па росах збітых воўчыя сляды. Танк. Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні, а прывычнаму — лепей і не трэба. Бядуля. Упартыя мазгі, як прывычны конь, заварочваюць на старую дарожку. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звыча́йны, -ая, -ае.

Пастаянны, прывычны.

Звычайная з’ява.

З. працоўны дзень.

|| наз. звыча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звы́чны, -ая, -ае.

1. Добра знаёмы, прывычны.

З. занятак.

2. Тое, што і звыклы (у 2 знач.).

|| наз. звы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

customary [ˈkʌstəməri] adj. звыча́йны, звы́чны, звы́клы, прывы́чны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прызвыча́ены, -ая, -ае.

1. Які стаў прывычкай, прывычны, звычайны.

П. рух.

2. Які прывык да чаго-н.

Прызвычаенае да цемнаты вока.

|| наз. прызвыча́енасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быва́лы, -ая, -ае.

1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, з вялікім жыццёвым вопытам.

Ён чалавек б.

2. Прывычны, які бываў ужо раней.

Справа гэта бывалая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wonted

[ˈwɔntɪd]

adj.

прывы́чны, звы́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)