прываражы́ць, -ажу́, -о́жыш, -о́жыць; -о́жаны; зак., каго (што).

1. У забабонных уяўленнях: прывабіць варажбой.

2. перан. Зачараваўшы, прывабіць да сябе (разм.).

|| незак. прываро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прываражы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прываражу́ прываро́жым
2-я ас. прываро́жыш прываро́жыце
3-я ас. прываро́жыць прываро́жаць
Прошлы час
м. прываражы́ў прываражы́лі
ж. прываражы́ла
н. прываражы́ла
Загадны лад
2-я ас. прываражы́ прываражы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прываражы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прываражы́ць сов. приворожи́ть, приколдова́ть; привороти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прываражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., каго.

У забабонных уяўленнях — варажбой выклікаць любоў, прыхільнасць да каго‑н. [Жанчына:] — Прываражыла яна яго, не іначай, як прываражыла. У яе і маці варажбітка была. Шамякін. // Выклікаць любоў да сябе, прымусіць пакахаць сябе. Чым цябе ён так прываражыў? Ці больш кветак табе ён насіў? Ці больш песень прапеў пад акном? Танк. Не кідайся людзям у вочы, бо ты ж не якая-небудзь дзеўка-круцёлка, якая робіць усё напаказ, каб хутчэй прываражыць «самага выгаднага» жаніха. Рылько. // перан. Прывабіць, зачараваць. Лес прываражыў .. [Пазняка] і сваім асеннім хараством, і зімовай сваёй дрымотнай чароўнасцю. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прываражы́ць bezubern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

приколдова́ть сов., фольк. прываражы́ць; прычарава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прываро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прываражыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прываро́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прываражыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приворожи́ть сов.

1. прываражы́ць, прычарава́ць;

2. перен. зачарава́ць, захапі́ць, прыва́біць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прывярну́ць ’павярнуўшы, прыперці, прыхіліць да чаго-небудзь; прываліць; зачараваць, прываражыць’ (ТСБМ, Янк. 2), ’прыкідаць, прываліць, накіраваць статак да чаго-небудзь’ (Янк. 2), прыверня́ць ’прывальваць’ (ТС). Да вярну́ць (гл.). Адносна значэння ’зачараваць, прываражыць’ гл. прываро́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)