прыбіва́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыбіва́ю прыбіва́ем
2-я ас. прыбіва́еш прыбіва́еце
3-я ас. прыбіва́е прыбіва́юць
Прошлы час
м. прыбіва́ў прыбіва́лі
ж. прыбіва́ла
н. прыбіва́ла
Загадны лад
2-я ас. прыбіва́й прыбіва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыбіва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыбіва́ць несов.

1. прибива́ть, прикола́чивать; прикрепля́ть; пригвожда́ть;

2. (пригибать к земле) прибива́ть;

3. (пригонять волнами) прибива́ть;

4. убива́ть; добива́ть;

5. разг. (избивать) прибива́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбіва́ць: прыбіва́ць рукі ’заключаць здзелку’ (ашм., драг., Сл. ПЗБ), а таксама драг. пырыбыва́тэ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) Да біць (гл.), параўн. біць па руках ’тс’, літаральна ’завяршаць справу, б’ючы па руках’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыбі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі; -біты; зак.

1. што. Прымацаваць цвікамі.

П. маснічыну.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Шчыльна прыціснуць.

Траву прыбіла ліўнем да зямлі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Сунучы, штурхаючы, давесці куды-н.

Хваляй прыбіла лодку да берага.

4. каго. Моцна пабіць (разм.).

П. злодзея да паўсмерці.

|| незак. прыбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

|| наз. прыбіва́нне, -я, н. (да 1 знач.) і прыбі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прикола́чивать несов., разг. прыбіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыбіваць — прыбіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбіва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыбіцца.

2. Зал. да прыбіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбі́ўка, ‑і, ДМ ‑біўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прыбіваць — прыбіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбіва́нне ср. приби́вка ж., прикола́чивание; прикрепле́ние; см. прыбіва́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)