прыбядня́цца гл. прыбедніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбядня́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыбядня́юся прыбядня́емся
2-я ас. прыбядня́ешся прыбядня́ецеся
3-я ас. прыбядня́ецца прыбядня́юцца
Прошлы час
м. прыбядня́ўся прыбядня́ліся
ж. прыбядня́лася
н. прыбядня́лася
Загадны лад
2-я ас. прыбядня́йся прыбядня́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыбядня́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыбядня́цца несов., разг. прибедня́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбядня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Прыкідвацца бедным, менш забяспечаным, чым у сапраўднасці. — Ат, швагер, не прыбядняйся, — прамовіў Карусь Дзівак. — Кавалак хлеба і да хлеба ты маеш, а што больш трэба? С. Александровіч. Потым Марцініха так пачала прыбядняцца, што выходзіла: дапамагаць трэба не сям’і Враніслава, а сям’і Марцінавай. Карпюк. // Перамяншаць свае заслугі, магчымасці і пад. — Вы ўжо, Стась, не прыбядняйцеся. Вы б і за Зеўса маглі сысці, — сказала Галя. Сабаленка. — Можна, не хвалячыся і не прыбядняючыся, сказаць: тое-сёе зрабілі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбядня́цца разм. sich arm [nglücklich] stllen; den Bemtleidenswerten spelen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыбе́дніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм., неадабр.).

Прыкінуцца бедным, няшчасным.

|| незак. прыбядня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбядняцца, бедніцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прибедня́ться несов., разг. прыбядня́цца, збядня́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бе́дніцца несов., разг., см. прыбядня́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца.

Зак. да прыбядняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)