прыблы́тацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыблы́таюся прыблы́таемся
2-я ас. прыблы́таешся прыблы́таецеся
3-я ас. прыблы́таецца прыблы́таюцца
Прошлы час
м. прыблы́таўся прыблы́таліся
ж. прыблы́талася
н. прыблы́талася
Дзеепрыслоўе
прош. час прыблы́таўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыблы́тацца сов. припу́таться; приста́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Прыблудзіцца, прыблукаць куды‑н. Дзяўчына, відаць, трымала дзверы на засаўцы, баялася, каб не прыблытаўся салдат які ці афіцэр п’яны. Лобан.

2. Прыстаць да каго‑, чаго‑н.; прыняць удзел у чым‑н. [Наўмыснік:] — Цяпер і рад, што сюды прыблытаўся: тут жа такая работа вялікая пачынаецца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыблы́тацца разм. sich nschließen* (да чаго-н., да каго-н. D, an A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

припу́таться прыблы́тацца; (вмешаться) умяша́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыблы́твацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыблытацца.

2. Зал. да прыблытваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывы́драцца, прыву́драццапрыблытацца, прывалачыся’ (ТС). Да вы́драцца (< вы́драць, гл. драць) са зменай семантыкі, абумоўленай экспрэсіўнасцю ўжывання; параўн. ву́драцца ’насціся, нечакана з’явіцца’, ву́драць ’адшукаць, дастаць’, першасным значэннем якога з’яўляецца ’нанава распрацаваць поле’ (ТС), г. зн. ’навіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przyplątać się

przypląta|ć się

зак. прыблытацца; прычапіцца;

~ło mi się jakieś choróbsko — да мяне прычапілася нейкая хвароба (трасца)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)